б) Які палец не ўкусі, роўна балячо. Сержп., 53. Вар.: А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
в) Пяць пальцаў на руцэ, а кожны баліць аднака. Pietk., 312.
У маткі нямаш ружніцы для дзіцяткі. Ляцкий, 49.
Двое дзетак, як дзве окі ў лобе. Fed., 91.
Дзіця за палец, а маці за душу (за сэрца). Fed., 91.
а) Узяў дзіця за руку — матку за сэрца. Tyszk., 420; Шпил., 190; Нос., 13; Dybow., 190; Дуб., 64.
Як дзіця плача, маткі сэрца з жалю скача. Fed., 92.
І ваўчыха сваіх дзяцей любіць. Сержп., 52.
а) Ваўчыха і тая сваё дзіця беражэ. Сержп., 54.
Сваё дзіця не шчаня: за плот не выкінеш. І. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49.
Дзеткі за шчэпкі (трэскі, скепкі), а маткі (мацяркі) за дзеткі. Нос., 34; Pietk., 319; А. Куцакова, 1957, Раг.; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Кажда матка сваіх дзяцей не абманець. Fed., 180.
Усякая матка хваліць сваё дзіцятка. Ляцкий, 51. Вар.: Сержп., 52; Г. Румоўская, 1963, Пліс, 13.10.40.
І сава сваіх дзяцей хваліць. 1961, Брасл. 13.9.5; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1; Дразд.; Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40.
Дзеткі маленькія, а вочкі як боб. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Многа дзяцей — многа клопату, але і радасці шмат. Абаб
84 👁