УТАПІЦЬ зак. ◊ У ЛЫЖЦЫ ЎТАПІЦЬ. Прычыніць вялікую непрыемнасць каму-н. з-за дробязі. Чужыя шануюць, а сваё, родныя, гатовы ў лыжцы ўтапіць, так і шкодзяць, так і шкодзяць.
УТАЎПЛЯЦЦА незак. Змяшчацца. Трэба ж, колькі сена накасіў Сямён: у пуню не ўтаўпляецца.
УТРОХ прысл. Утрох. Трох-трох – мы ўтрох (з дзіцячай лічылкі).
УХАПІЦЬ зак. ◊ УХАПІЦЬ ШЫЛАМ КАШЫ. Пагнаўшыся за чым-н., зведаць няўдачу (часцей з-за ўласнага промаху). А там мы і ўхапілі шылам кашы.
УЦУБЫСІЦЬ зак. Лінуць (пра дождж). На дарозе нас пераняў дождж ды так уцубысіў, што ніткі сухой у адзёжы не засталося.
УЧАПЕРЫЦЬ зак. Уперці, падсунуць. Чаю халоднага учапёрылі мне, у той час, калі і гарачы быў.
УЧМУРЫЦЬ зак. Зачараваць. Гэтая сусёдка ўмее чмурыць, гэта яна нам учмурыла, адкапацца ніяк не можам.
УЧУПІРАЦЦА зак. экспр. Моцна ўчапіцца. Учупіраўся за спадніцу маці і не адыходзіць нікуды.
Ф
ФАЛДЫ мн. Складкі (пра адзенне). Юбку модна пашыла: кругом фалды ідуць.
Х
ХАБОТНЯ ж. Стаўная рыбалоўная лавушка, сплеценая звычайна з лазовых дубцоў у выглядзе круглага каша з лейкападобным уваходам. Хаботня стаяла, вось і злавіліся два шчупакі.
[Рыбацкая прылада з драўляных прутоў, падобная да хобата слана (тое самае, што і прутня)].
ХАДЗІЦЬ незак. ◊ ХАДЗІЦЬ ПА ПУСТЫХ СЦЁЖКАХ. Марнаваць час, звяртаючыся не да тых, да каго трэба.
79 👁