Старонка 86
◀ / 115 ▶
УКАКОШЫЦЬ зак. Забіць. Трэба ж, кінула камянём у курэй і пёўня ўкакошыла. УКЛЯПАЦЦА зак. Памыліцца, абазнацца. Нада ж так укляпацца: падумала, што гэта наш Мікіта, а гэта зусім іншы чалавек. УКУПІЦЦА зак. Набраць моцы (пра агонь). Гарыць балота, агонь укупіўся, да асенніх дажджоў ужо не патухніць. УЛІМОНІЦЬ зак. экспр. Абрынуцца, уліць, выпасці ў вялікай колькасці (пра дождж). А ў Табарах такі моцны дождж улімоніў. УЛЫЎКНУЦЬ зак. Удзяўбнуць. Плачыць, таму што курыца ўлыўкнула яго за палец. УЛЯКНУЦЦА зак. Перапалохацца, перапужацца. УЛЯПЕТЫВАЦЬ незак. Хутка уцякаць. УПЛЯТАЦЬ незак. ◊ УПЛЯТАЦЬ ЗА ДЗВЕ ШЧАКІ. Есці з вялікім апетытам. УПРОЧКІ прысл. ◊ ХАДЗІЦЬ ЎПРОЧКІ. Пакідаць на некаторы час сям'ю з-за нязгоды, разладу. Колькі разоў яна будзе хадзіць упрочкі? Адзін бы раз даказала б сваё, узяла б развод. УПУД м. Спуд, пярэпалах. Гэта яму так з упуду стала. УРАЗДРОБ прысл. Паасобку, нядружна. Жывіце дружна. Будзіці жыць ураздроб, вас людзі затруць. ЎРКА м. Злодзей. Ведаем мы гэтага ўрку, дзе ні жыў, усюды краў. УСЛОН м. Лаўка, услон. Госці селі на услон, а ён вазьмі ды зламіся. УСОБІНКУ прысл. Асобна. Яна ж і есці не сядзіць за сталом, усё ўсобінку робіць. УСХЛІПВАЦЬ незак. перан. Перыядычна загарацца і гаснуць. У хаце было цёмна, толькі газоўка раз-пораз усхліпвала. УСЫПІШЧА н. Тара для сыпучых рэчываў: кораб, кошык і інш. Дзежка с-пад капусты пацякла, дык цяпер будзе пад усыпішча.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 115 ▶