Старонка 69
◀ / 115 ▶
ПРАВАЛІЦЦА зак. Бясследна знікнуць, прапасці. Каб ты праваліўся сквозь зямлю! (праклён). ПРАЖОНКА ж. Страва з сала з мясам, залітая булёнам; мачанка (?). Сёння наелася сытна: бліны былі з пражонкай. [У пражонку мачалі бліны або падавалі бліны, залітыя слаямі пражонкай]. ПРАЖЫГАЛІЦЬ зак. Прапаліць жыгалам адтуліну. Пашукай, калі ласка, на пашы жыгала, адтуліну пражыгаліць трэба. Яшчэ трэба чатыры дыркі пражыгаліць. ПРАЙДОХА агульн. 1. Праныра, прайдзісвет. Ого, ты і не ведаў, які ён прайдоха, абманіць любога, з-пад зямлі дастане тое, чаго захоча. 2. Махляр, жулік, ашуканец. Звязаўся з прайдохай такой, яна ў яго да капейкі ўсе грошы выманташыць, голым пакініць. ПРАЙНІК м. Драўляная прылада для выбівання бялізны і аббівання збожжа, лёну, канапель і іншых зернебабовых культур; пранік. А ёй што: ці прайнік сплыў, ці мужык памёр? ПРАКАЛАНТЫРЫЦЦА зак. Змарнавацца (пра час), змарнатравіць. Сёння не працавалі, а пракалантырыліся да абеду, не было чаго рабіць, матэрыялаў не падвезлі. ПРАНЦЫ толькі мн. Заразная венерычная хвароба; пранцы. Каб цябе пранцы ўзялі! (праклён). ПРАСНІЦА ж. Прыстасаванне, да якога прывязваецца кудзеля пры прадзенні; прасніца. Я і прасніцу захапіла з сабою, думаю, у супраткі ж іду. ПРАСТАЎЛЕНІК м. Дзіця ці чалавек, якія валодаюць артыстычнымі здольнасцямі і ўмеюць іх прадэманстраваць на сцэне. Гэта ж прастаўленік наш, скажа як вузел завяжа (пра 12-гадовага хлопчыка). ПРАСТАЎЛЕНІЦА ж. Тое ж. ПРАЎДА ж. □ Хлеб з соляю еш, а праўду рэж. ПРАЧАЎРАЦЬ зак. Прасохнуць, падсохнуць. Сена прачаўрала крыху, будзем саграбаць у копы. ПРАШЧАЛЫГА м. Прайдзісвет, шэльма, круцель. Не магу цярпець прашчалыгу гэткага, век на санках улетку пад'язджаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 115 ▶