Старонка 68
◀ / 115 ▶
ПЕТАВАЦЦА незак. 1. Многа і цяжка працаваць. Во, лёс у нашай Соньki: усё жыццё пётуецца, прасвету не бачыць. 2. Высільвацца, імкнучыся закончыць справу. А мы кулі калацілі цэлы дзень, да вечара, так петаваліся, а недарабілі нічога. ПІКАР м. Дзіцячая гульня. Згуляем у пікара. Гульня ў пікара. ПІЛЬНІЦА ж. Гарачая пара, прыпар; пільніца. Каб у яго ў пільніцу жонка нарадзіла. ПІР м. ◊ НІ Ў ПІР, НІ Ў МІР, НІ Ў ДОБРЫЯ ЛЮДЗІ. Пра каго-н. нікчэмнага, непрыгляднага. ПІСАНЫ дзеепрым. ◊ ВІЛАМІ ПА ВАДЗЕ ПІСАНА, КАЧАРГОЙ МАЗАНА. Пра няпэўнае, маламагчымае. Цыганка наваражыла, нагадала, але, як у нас кажуць, віламі па вадзе пісана, качаргою ззаду мазана. ПІТАМАННЫ прым. Свой, мясцовы. Даяркі свае ж, пітаманныя, а сенакосу ім колечкі далі. ПІЧУК м. Шчаўчок, рэзкі ўдар сярэднім і вялікім пальцамі; пстрычка. Мама! А Пецька пстрычкамі б'ецца, такія балючыя пічукі дае. ПЛАХА ж. Вялікі ўчастак зямлі. Запрацаваліся, такую плаху буракоў прапалолі. ПЛЕЧЫ мн. ◊ жыць З ПЛЕЧ У ПЕЧ. (Жыць) без прыпасаў. Жывем з плеч у печ, купім у краме, зварым. ПЛЕШ ж. □ Каб не плеш, дык і гола б не было. ПЛІХАЦЬ незак. Ліць, уліваць пакрысе. Ну, што ты толькі пліхаеш, уліў бы адразу. ПЛЮШЧЭЦЬ незак. Сачыцца, павольна выдзяляцца (пра вадкасць). Яблыкі мёрзлыя паставіў, яны вось і плюшчаць. Рана [на назе] не загойваецца, плюшчыць і плюшчыць. ПОП м. □ Не поп <дык> і ў рызу не ўбірайся. ПОСНІЦА ж. Посная ежа; нішчымніца. Матруна, пазыч хоць кавалачак сала: посніца заела, ужо паўгода не бачым скаромнага. ПОЧАПКА ж. Вяровачка, раменьчык і пад., за якія чапляюць, падвешваюць што-н.; почапка. Пачапня ваша старая, а почапку дык новую зрабілі. Ахрап'я назбіралі поўную карзіну, пад самую почапку.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 115 ▶