варыць (з мэтай адцягнуць увагу ад галоўнага). Далі старшыні слова, ну і пачаў гламазду гламаздзіць: і тое не так, і гэта не гэдак.
ГЛУМІЦЦА незак. Здзекавацца. Які ж ён мужык? Ці ж будзіць мужык так глуміцца над уласнай жонкай? Зневажаць, абражаць. Колькі ён ужо будзе глуміцца над намі, так гаварыць на нас?
ГЛЫЖ м. Ссохлы камяк зямлі; камлыга, глыба. Пакуль глыжы палкай паразбівала, пакуль лехі зрабіла, дык і абцямнела.
ГЛЫМАЦЬ незак. З цяжкасцю перажоўваць. Падкінула карове сена лабазаватага, узялася глымаць.
ГНЁТКІ толькі мн. Вантробы, унутраныя органы. Так біў, так біў, гнёткі так адбіць нядоўга. Так і гнёткі адбіць нядоўга.
ГНОЙ м. □ Нам куды ні ляцець, усюды гной кляваць.
ГНЯНУЦЬ зак. Ударыць, хвастануць. Я табе пакажу, басурман, няма чым гнянуць цябе толькі. Трэба ж так гнянуць малога, так і пакалечыць нядоўга.
ГОД м. ◊ ГАДЫ Ў РАДЫ. Занадта рэдка, з вялікімі, працяглымі прамежкамі (бываць дзе-н., бачыцца, сустракацца з кім-н., зайсці куды-н. і пад.). Пытаеш: ці прыязджае сын? Гады ў рады, часу не мае хворую маці адведаць.
ГОЖЫ прым. Прыгожы, статны. Жаніх у Насты гожы, ва ўсім выдаўся: і розумам, і прыгажосцю.
ГОЛЬ ж. Галеча, беднасць. Куды ні глянеш, голь пануе: і ў хлявах, і ў свіранах, і ў хаце.
ГРОМ м. Гром. Каб цябе громам ды з яснага неба! (праклён).
ГРУГАН м. Груган, крумкач (птушка). Каб цябе груганы ў чыстым полі здзяўбалі! (праклён). Каб табе груган твае вочы выдзяўбаў! (праклён).
□ Груган гругану вочы не дзяўбе.
ГУГНЯВІЦЬ незак. Гаварыць невыразна, у нос. Барыс прыходзіў, штосьці гугнявіў, я нічога не разабрала, чаго ён хацеў.
76 👁