Старонка 32
◀ / 115 ▶
ГАЛІЦЦА незак. Зайздросціць на чужое. Што ён за чалавек! Век галіцца на чужое. Чужое ж багацце ў бакі яму коліць. ГАЛУТЛІВА прысл. Слізка, коўзка. Будзь сёння асцярожным: на двары галутліва. ГАНАБОЛІ мн. 1. Кусцікавыя расліны, якія растуць у нізкіх лясных мясцінах. 2. Ягады гэтых раслін; буякі, дурніцы. ГАНАШЫЦЬ незак. Падганяць, рабіць што-н. хутчэй. Ганашы іх, Мальвінка, няхай доўга не бавяцца, няхай завідна ідуць дадому. ГАНЯЦЬ незак. ◊ ГАНЯЦЬ САБАК <каля вуглоў>. Сноўдацца без справы, лодарнічаць. Трэба да працы хлопца прывучаць, хопіць яму ганяць сабак каля вуглоў. ГАРАПАШНІК м. Той, хто церпіць нястачы з-за шматгадовага неўраджаю. Сямёнавы – дык сапраўдныя гарапашнікі, каторы год ячмень не родзіцца ў іх. ГАРАТНІК м. Пакутнік, няшчасны. Гаратнікі мае, маці паехала, засталіся галодныя. ГАРОХ м. □ Сей гарох, каб баран паміж гарошынамі лёг. ГАРУЧКА ж. Ліха, бяда, няшчасце (?). Гаручка цябе хай возьме! (праклён). ◊ КАБ НА ЦЯБЕ ГАРУЧКА. Выказванне незадавальнення, абурэння. Во! Каб на цябе гаручка, грошы забылася. ГІКАЦЬ незак. Вымаўляць галосныя з наяўнасцю [г] у іх складзе – гі, го, га. ГІРСА ж. Гірса (расліна; пустазелле). А памятаеш, Матруна, у пасляваенныя гады пасеем жыта без угнаення, а ўродзіцца гірса. ГЛАДАМІРНІК м. Галодны, галадаючы. Панаехалі гладамірнікі, бульбу раннюю амаль усю выкапалі і з'елі ўжо. ГЛАМАЗДЗІЦЬ незак. Няўмела, абы-як рабіць. Баню будаваў – гламазду гламаздзіў: вуглы скрывіў, крышу на саплях прыладзіў. Як у ёй мыцца будзем, колькі яна прастаіць? ◊ ГЛАМАЗДУ ГЛАМАЗДЗІЦЬ. Балбатаць, многа га
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 115 ▶