Зрэдку да значэння слова, якое раскрывалася апісальна, дадаваліся семантычнатоесныя аднаслоўныя нарматыўныя адзінкі. Гэта рабілася ў тых выпадках, калі назва традыцыйнай побытавай рэаліі для сучаснага чалавека ўжо з'яўляецца малавядомай, a ў тлумачальных нарматыўных даведніках рэгіянальныя найменні маюць свае сэнсавыя адпаведнікі. АСТРОЎКІ толькі мн. Прыстасавашіе ca слупоў i жэрдак для дасушвання збажыны, травы i пад.; пярэплат, азярод. Іван сёння астрдукі пастсівіў, ячмень у бабках присох, час i ў астрдукі удзёць. Пры немагчымасці спраўдзіць значэнне слова ў наяўных лексікаграфічных крыніцах, куды ўключаліся абазначальныя сродкі з Полацкага рэгіёна, a таксама ў выпадках, калі фармальна найменне фіксавалася, але яго семантика характарызавалася пэўнымі асаблівасцямі значэння, аўтарскае тлумачэнне захоўваецца, аднак яно суправаджаецца пытальнікам у круглых дужках. КАПТУРЬІ мн. Верхнія сценкі печы, якія ўзвышаюцца над ляжанкай, па якіх праходзяць дымаходы (?). Абазначальныя сродкі, зафіксаваныя аўгарам без ілюстрацый, таксама змяшчаюцца ў рэестр. НЕЗАЛАВКРНАСЦЬж. Безадказнасць. Словы, заключаныя збіральнікам у адзін слоўнікавы артикул як сінанімічныя рэестравыя адзінкі, падаваліся ў лексікаграфічнай працы ў адпаведнасці з асаблівасцямі іх структурнага аблічча. Так, лексемы, якія адрозніваюцца асобнымі фаналагічнымі сродкамі ці націскным складам, змяшчаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле. Гіершае месua ў такім рэестравым радзе займае слова, набліжанае да фармальна тоеснай адзінкі ў літаратурнай мове або да іх адпаведнікаў у іншых беларускіх гаворках. Тыя з іх, якія характарызуюцца наяўнасцю адрозных словаўтваральных фармантаў, выступаюць у якасці самастойных рэестравых адзінак. ГІры паслядоўным алфавітным размяшчэнні семантычна аднолькавых слоў значэнне наступнага з іх
Дадатковыя словы
астрдўкі, зяўляецца
18 👁