ЛЕКСІКА
А
АБЫЛЕШЧО, нескл. Абы-што, глупства. Не говоры абылешчо проціў ночы.
АБЫЛЕЯК, прысл. Дрэнна. Як гэто можна так абылеяк скосіць участка: трава, бы грэблёнка, кругом торчыць.
АБЫЛЕЯКІ, прым. Дрэнны. Абылеякі тронок у вілках: ек бэрэш сено, то пэрэворочваецца пласт.
АБЫШЧО, прым. Дрэнны. Абышчо корова, зусем мало молока дае.
АЖЭБАЧ, прысл. Сапраўды. Ажэбач, шчо мужчыны ўжэ вэрнуліса з зароботкоў.
АЛЮШКІ, выкл. Вокліч, якім паганяюць карову. Алюшкі, алюшкі, у хлеў!
АМО, выкл. Вокліч, з дапамогай якога выказваецца здзіўленне. Амо, я і не знала, шчо цепэр аўтобуса не будзе.
АЎРЫХЦІК, прысл. Рыхтык, такі самы. Сын аўрыхцік бы бацько: упарты, усе робіць толькі по-свойму.
Б
БА, усеч. ф. дзеясл. Бачыш. Ба, колькі смородзін нарвала ў огородзі.
БАГАЧ, м. Агонь, жар. Затушы багач, коб, крый Божэ, нічого не загорэлосо.
БАЛЕЙКА, ж. Невялікі бітон. Молоко стоіць у балейцы.
БАЛЁН, м. Надуўны шар. Ек малые былі, то куплялі ў ганучніка за яйца балёны.
БАЛО, прысл. Раней. Бало часто былі пожары: стрэхі робілі з соломы – займэцца одна хата, і суседскіе гораць.
БАРОК, м. Ворчык. Зарэ прычэплю барка до плуга і буду орaць огорода.
БАТАРЭЙКА, ж. Кішэнны ліхтарык. Трэба батарэйку купіць, бо ўвэчэры ў хлеў не зайці: вэльмі цемно.
БАЧЫНО, безас. Бачна. Одсюль бачыно, ек едуць на Городок машыны.
БІРУЛЬКА, ж. Невялікі драўляны стрыжань у кроснах, да канцоў якога прымацоўваецца з дапамогай шнура ніт. Бірулька трэснула, трэба вырэзаць другую.
111 👁