Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік (2008). М. І. Пашкевіч

 ◀  / 68  ▶ 
ЖЫЦЬ СВОЕЮ ГОЛОВОЙ. ДАЦЬ ЛУПНЯ. Набіць каго-небудзь (звычайна выкарыстоўваецца, калі размова ідзе пра дзяцей). Даў лупня, то мо цепэр трохі будзе вучыцца, а то одны двояны ў дзённіку стояцъ. ДАЦЬ НОГЦА. Ударыць нагой. Мамо, а мне Саша ногца дау! ДАЦЬ ОДЧЭПНОГО. Даць каму-небудзь гасцінец ці хабар як водкуп з мэтай атрымання пэўнай выгады. Дау одчэпного лесніку, да шчэ добры воз дроў прывёз. ДАЦЬ ПАЦА. 1. Насварыцца. Я ему дау паца, вон у мэне не будзе больш гыркацца. 2. Энергічна, весела станцаваць. Дау паца на вэселлі, ні одну польку не пропусціў. ДАЦЬ ПО ШАПЦЫ. Не цырымоніцца з кім-небудзь; пакараць кагонебудзь.Г это вон дома герой, а там з ім доўго чыкацца не будуць, могуць даць по шапцы. ДАЦЬ ПРЫКУРЫЦЬ. Моцна насварыцца ці пакараць фізічна. Я ему дау прыкурыць, цепэр вон будзе мэне далеко обыходзіць. ДЗІВУ ДАЦЦА. Моцна здзівіцца. Я дзіву даласа, як гэто можна отправіць самэ дзіця ў такую вэлікую дорогу. ДО РУК ПОБЩЬ. Пагражаць каму-небудзь фізічным пакараннем. Зарэ, шыбэльнік, ек возьму гэту палку, то до рук поб'ю. ДУРНЫЕ ГРОШЫ (получаць). Добры заробак (атрымліваць). Его сын дурные грошы получав, не знаеўжэ шчо есці i піць. ДУРНЩОЙ ЗАШМАЦЦА (ЗАЙМАЦЦА). Рабіць нешта несур'ёзнае; бескарысна праводзіць час. Дурніцой не занімайса, а ідзі корову догледзь. ДУХ ЗАЫВАЕ. Цяжка дыхаецца. Ну i жарышчэ на дворэ, аж дух забівае. ж ЖМУРЭМ ПОЙЩ. Пракіснуць. Варэнне жмуром пошло, хоцъ ты вылівай его свінням. ЖЫЦЬ СВОЕЮ ГОЛОВОЙ. Кіравацца сваім розумам, самастойна прымаць рашэнні. Трэда жыць своею головою, а ты усе дружкоў своіх слухаеш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лўпня, несурёзнае, побю
3 👁
 ◀  / 68  ▶