ВОУКОМ ЗАВЫЦЬ. ВОУКОМ ЗАВЫЦЬ. Адчуць сябе самотным, нікому непатрэбным. Ек роз'едуцца дзеці, то можна воўком завыць у хаці. ВЫГНАЦЬ БЛОХІ. Пакараць каго-небудзь за дрэнныя паводзіны. Я ёй выжэну блохі, вона ў мэне будзе ек шаўковая ходзіць. ВЫВЭРНУЦЬ КОЖУХА. Моцна раззлавацца. Я до его хорошэнъко пыдышла, коб, крый Божэ, не ўгневіць, а вон ек вывэрне проці мэне кожуха - то не знала куды бегці. ВЫКРУНТАСЫ ВЫРОБЛЯЦЬ. Няроўна ісці або ехаць. I сорому нема ў старого чоловека: набраўса гарэлкі да выкрунтасы выробляе ногамі на дорозі. ВЫРАЧЫЦЬ во'чы. Моцна здзівіцца. Загадаў мне таку цэну за столярку, гичо я вырачыў вочы. ВЭРНУЦЬ ГОРЫ. Цяжка працаваць. Мо ж горы не вэрнеш, ідзі хоцъ корові ў засторонок сена ўкінь. г ГІЗУНТЫ ВЫНЯЦЬ. Даняць, дапячы. Гэты выродок з мэне ўжэ ўсе гізунты выняў. ГОЛЫ БЫ БІЗУН. Бедны. Жывэ голы бы бізун, а ўсе хваліцца, які вон добры хазяін. ГОЛОВА ВАРЫЦЬ. Пра разумнага, кемлівага чалавека. У его голова варыць - любую задачу можэ рэшыцъ. ГОЛОВА ЗВАРЬІЛА. Зрабіць неабдуманы, неразумны ўчынак. Гэто ж голова зварылаў такую непогодзъ ехаць у лес. ГОЛОВУ СКРУЩЦЬ. 1. Немагчыма зарыентавацца ў чым-небудзь. Тут голову скруціш, покулъ знайдзеш, дзе i шчо лежыць. 2. Пагражаць каму-небудзь фізічнай расправай. За такіе дзела я тобе, хлопчэ, голову скручу, так i знай. ГОРНУЦЬ ГРОШЫ. Мець добры заробак. Вон не абылеякіе горне грогиы. ГОРЭИ з ы щ. Пажаданне нядобрага. А коб ты горэй зышоў, ек цебэ ніколі неможна дождацца воврэмя. д ДАВАЦЬ КРУГА. Ісці ці ехаць даўжэйшай дарогай. Нема дорогі напрамік до Рубля, i мусілі давацъ круга на Городок
Дадатковыя словы
гізўнты, розедуцца
5 👁