СІКОСЬ-НАКОСЬ СІКОСЬ-НАКОСЬ, прысл., экспр. Абы-як, крыва. Дзвэры ўставілі сікось-накось - ні одчыніць, ні зачыніць.
СІЛОС, м. Вінегрэт. Раней робілі сілос на вэселле, а цепэр так ніхто i не называе гэты салат.
СКАДАВЭЦ, м. Клінападобны мяшочак для адціскання сыру, тварагу. Подзержыно скадавэц, я выллю оттопленэ молоко.
СКАЧКІ, мн. Дзіцячая гульня: канец палачкі, якая пад нахілам вытыркаецца з ямачкі, удараюць болынай палкай, імкнучыся хуткім ударам адбіць у паветры палачку як мага далей ад сябе. Зарэ пабачым, хто ў кого выграеў скачкі.
СКІНУЦЬ1, зак. Зрабіць аборт. Молодая была да скінула дзіця, i осталаса одна: ніхто ее замуж неўзяў.
СКШУЦЬ2, зак. Скласці. Скінулі сено ў стожок.
СКІРГГГАЦЬ, незак. Скрыгатаць. Не скіргічы зубамі, бо нехорошымі стануць.
СКІРДА, ж. Сцірта. На колхозном полі кругом стояцъ скірды.
СКЛЕПОВАННЕ, н. Скляпенне. Склепованне ў лёху трэснуло, коб хоцъ не обвалілос.
СКЛЁПОК, м. Зломак. Знайшоў, чым хвалщца: не мотоцыкл, а так некі склепок.
СКЛЁЦЬ1, незак., экспр. Мёрзнуць. Надоела такая робота: склей кажды дзень на холодзі.
СКЛЁЦЬ2, незак., экспр. Жыць адзінока ў хаце. Роз'ехаліса дзеці хто куды, а мне трэба склець одному ў хаці.
СКЛОБЩЬ, незак. Зачышчаць. Трохі посклобіў шклом ручку ў сокеры.
СКЛОБКА, ж. Скобля. Хочу трохі очысціць склобкой кору з дзерэва. скопэц, м. Капец. Бульбу на насенне засыпалі ў скопэц.
СКОРКА, ж. Скарынка. Смачна скорка з белого хлеба.
СКУБЛЩЦА, зак. Скудлаціцца. Скубліліса косы пыд хусткой.
СКУНДЗЯБЛЕНЫ, прым. Згоролены, сагнуты. Седзщъ старая Тэкля кэле хаты на табурэццы, такая зморшчаная, скундзябленая ўся.
СКУПЭРДЗЯЙ, м., неадабр. Скупы чалавек. У гэтого скупэрдзяя зімой лёду не допросішса.
СЛЕПАК, м. Сляпень. Слепакі заедаюць коня.
СЛЕПЦЭ, мн. Жмуркі. Хто будзе грацьу слепцэ
Дадатковыя словы
згорблены, розехаліса
18 👁