РОЗБАТАЦЬ ПЭРЭПОРОЦЬ, зак., экспр. Абгаварыць. Пэрэпорэ ўсех гэта мара, а сама бы опудзвіло ходзіць. ПЭРЭРОБЩЦА, зак. Перапрацавацца. Не пэрэробіласа за дзет, возьмі хоць посуду помый. ПЭРЭСЯДКА, ж. Перасадка. 3 пэрэсядкой трэба ехаць до Магілёва. ПЭСЧУГА, ж. Неўрадлівае пясчанае поле. На гэтой пэсчузе нічого не будзе росці. ПЭТРОУКА, ж. Гатунак яблыкаў. У мого дзеда рослі солодкіе пэтроўкі ПЭУНЕ, мн. Пеўні. I нашчо мне трэба было гэту куру саджаць на яйца? Одные пэўне вывэліса. ПЭЧКУР, м. Той, хто любіць ляжадь на печы. Ну шчо, пэчкур, зноў бокі выгрэваеш? ПЯТКА, ж. Канец касся, да якога мацуецца каса. Пятка трэснула ў косее, трэба ўжэ новэ робіць. р РАБОМЫСЫ, прым., пагард. Вяснушачны. 3 гэтым рабомысым i дружыць ніхто не хочэ, бо вечно лезе біцца. РАЗ-ДВА, прысл. Хутка. Мы раз-два прыехалі дохаты. РАМКА, ж. Вышытая карціна, устаўленая ў рамку. Цепэр рамкі ніхтоўхаці не хочэ вешаць, а колісь іх столькі поповышывалі. р ХПОТКА, ж, Рагавое ўтварэнне на канцы нагі ў каровы або свінні. Корова розодрала недзі рапотку. РАПЭСЯ, ж. Крыклівы чалавек. Ужэ зноў гэта рапэся нечым недовольна, крычыць, бы дурная. РАСАМАХА, ж., неадабр. Неахайны чалавек (звычайна пра жанчыну). I на кого ўжэ гэта расамаха стала похожа? A ніяк за собою не гледзщъ. РАШАМЭТА, ж экспр. 1. Неахайная жанчына. Хоць бы прычэсала трохі косы, рашамэта, а то бы з хлева вылезла. 2. Непаваротлівая мажная жанчына. Гэта рашамэта ледзь ворушыцца, лішнёго шага не ступіць. РОВЭЦ, м. Равок. Хайуровэц вода сцекае з города. РОГАЦЬ, незак. Рохкаць. Свіння ўвэсь ранок рогае, коб хоць не захворэла. РОЗБАЗУРАНЫ, прым. Разбэшчаны. Розбазураны хлопэц росце, не хочэ нікого слухацца. РОЗБАТАЦЬ, зак. Парэзаць. Розбатаў ножом пальца
7 👁