ПЫДПЭРЫЦЬ ПЫДПЭРЫЦЬ, зак. Падперці. Пыдпэрыў трохі плота, а то зусем нахіліўса над градкой. ПЫДРУБА, ж. Ніжні вянец зруба. Учора счэпілі пыдрубы на фундамэнці хаты. пыдскочыць, зак. Прыйсці; прыехаць. Пыдскоч до мэне заўтра, я тобе дам смачных яблык. ПЫДСТРОІЦЦА, зак. Прыхарашыцца. Пыдстроілас, да ба якая стала дзеўчына: хоць ты пыд вэнец ее вэдзі. ПЬІДУЗОРНІК, м. Абшыты карункамі белы кавалак тканіны, зверху якога засцілаецца посцілка; падзор. Россцелі чыстого пыдузорніка на ложок. ПЫДЧЫКАЦЬ, зак., экспр. Абмануць, абхітрыць. Добрэ его пыдчыкалі, цепэр не будзе хваліцца, які вон розумны. ПЫДЧЭРЭУЕ, н. Знешняя частка жывата жывёлы. Ледзь свіння носіць свое пыдчэрэўе. ІШДШЭЎКА, ж. Падкладка. Зносіласа пыдшэўка ў палітоні. ПЫЛЮГА, ж., экспр. Моцны пыл. Hy і пылюга стоіць - дыхаць нема чым. ПЭЛЮТКА, ж. 1. Ягадзіца. Скололі ў больніцы пэлюткі, да так боляць, шчо не могу седзець. 2. Палавінка гарбуза. Розрэжу гарбузы на пэлюткі i повыбіраю зернята. ПЭРЭБІЦЬ, зак. Узбіць. От дожыласа, неварта пэрэбіць сама подушку. ПЭРЭБОРЫ, мн. Від узора ў посцілцы. Ек пэрэборы ткалі, то трэба было ўвэсь час дошку ворочацъ, якую закладвалі ў основу. ПЭРЭБУНТОВАЦЬ, зак. Патрывожыць. Пэрэбунтоваў усех гусей. ПЭРЭБУРЭЦЬ, зак. 1. Сціхнуць (пра надвор'е). Пэрэбурэло на дворэ, дэй не пошоў дошч. 2. Скончыцца. Слава Богу, пэрэбурэло вэселле, цепэр мэнш будзе топоту. ПЭРЭВОДЗШЫ, мн. Тое, што i покрэпіны. ПЭРЭВОДЗІЦЦА, незак. ł. Моцна жадаць што-небудзь. Мое малые пэрэводзяцца за варэннем, воны б его, здаецца, увэсь дзень елі. 2. Жадаць быць з кім-небудзь побач. Наш Толік пэрэводзіцца за татом. ПЭРЭГОН, м. Перагон. Малых целят пэрэгоном пояць. ПЭРЭЛСМГ, м. Захворванне ў свойскіх жывёлаў. Нешчо корову на пэрэлогі ўзяло: падае на пэрэдніе ногі, не можэ ўстаць. ПЭРЭПАДАЦЦА, незак. Дагадэкаць каму-небудзь. А чого мне пэрэпадацца пэрэд такой невесткой, якая не хочэ i гледзецъ у мой бок
Дадатковыя словы
надворе
8 👁