Старонка 34
◀ / 68 ▶
ПЛЮШЧАК, м. Бясплодны гарбузік. Багато плюшчакоў у гарбузе. ПЛЯМКАЦЬ, незак., экспр. Гаварыць абы-што. Дато і плямкае губамі абылешчо. ПЛЯЦНУЦЬ, зак., экспр. Рэзка кінуць ці пакласці. Шчэпіліса хлопцы біцца, а потом одзін ек пляцне на землю другого, то я думаў, шчо і косці его россыплюцца. Стукнуць. Сейчас пляцну по мордзі, ек не ўспокоішса. ПОБА, заг. Паглядзі. Поба, екіе вэлікіе памідоры вырослі ў гэтом году. ПОБІЦЬ, зак. Растаўчы. Трэба побіць у чыгуне свінячую бульбу, покуль вона гарачая. ПОБРЭСКНУЦЬ, зак. Успухнуць (пра нябожчыка). Небожчык ужэ побрэск, шчо неможна познаць. ПОБУРКАЦЬ, зак. Падрэзаць крылы ў курыцы. Побуркала курам крыла, бо бэспэрэстанку на дорогу лецяць. ПОВЫПОРВАЦЬ, зак., экспр. Знайсці. Дзе б не схавала грошы, то гэта п'яніца повыпорвае. ПОВЭДЭНЦЫЯ, ж. Паводзіны; манера. Гэто ў Антося такая повэдэнцыя, і нікого вон не послухае. ПОГОРОМЫЧАЦЬ, зак. Грэбаваць. Дзякуй, шчо не погоромычалі, зайшлі до нас у госці. ПОДЖЫЛЫ, прым. Стары. Язэп ужэ поджылы чоловек, мо восемдзесят годоў мае. ПОЗБІВАЦЬ, зак. Пакасіць. Позбівайно трохі траву кэле хаты, а то стыдно пэрэд людзьмі. ПОКІДАНКА, ж. Жанчына, з якою развёўся муж. Ніхто не хочэ покіданку замуж браці. ПОКОС, м. Атава. Покос хорошы вырос у гэтом году. ПОКОШТОВАЦЬ, зак. Праверыць моц яйка, лёгка пастукаўшы яго аб зубы. Покоштуй гэтэ ейцэ, мне здаецца, шчо вонэ вэльмі моцнэ. ПОКРЫШКА, ж. Накідка на подушку. У мэне недзі ў шкафу лежаць вышытые покрышкі. ПОКРЭПІНЫ, мн. Збор блізкіх родзічаў жаніха і маладой за святочным сталом на трэці дзень пасля вяселля. На покрэпіны збіраліса ў хаці молодой. ПОЛ, м. Нары. Колісь больше дзеці на полу спалі, бо ў малых хатах не было дзе ложкі поставіць. ПОЛАДЗІЦЦА, зак. Памірыцца. Ужэ поладзіліса жонкі, а то ўсе обговорвалі одна другую.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 68 ▶