м э с ю м МЛІН, м. Млын. Кончыласа мука, трэба ехаць у млін да змолоць зерно. МЛІНЕЦ, м. Блін. Млінцоў цепэр напэкла, хай дзеці едзяць. МОГЛІЦА, мн. Могілкі. На могліцах капліцу зробілі. мого, займ. Майго. Мого коня хоцелі цыганы купіць. МОЛОДЗЕЖ, ж., зб. Моладзь. Богато молодзежу повыезджало з села за гэтые годы. МОЛОЧАРНЯ, ж. 1. Пункт прыёму малака ад насельніцтва. Цепэр не трэба носгцъ молоко ў молочарню: чоловек пыд'езджае на фурманцы i злівае молоко ў бітоны. 2. Памяшканне, дзе ўстаноўлены сепаратарны апарат. Молоко звозіліў молочарню i пэрэганялі на сепараторы. МОНА, прэдык. Можна. Цепэр мона жыцъ i не тужыць. МОРДА, ж. Шчака. Зуб боліць, да трохі морда пыдпухла. МОРДАЧ, м., груб. Мужчына з тоўстым тварам. Бэры сокеру, мордач, да ідзіроботай, нема чого бокі вылежваць МОРКАЧ, м. Баран. Моркачэ зноў шчэпіліса біцца. МОРШЧЭШК, м. Маршчына. Ты зусем молодая, у цебэ нема ні одного моршчэніка на віду. МОТО, пабочн. Можа, мабыць. Мото, i мэнилы твой сын ужэ жэніцца? МОШНА, ж., іран. Вялікая колькасць грошай. Мабыць, вона добрую мошну грогиэй назбірала, бо траціць іх нема ёй куды. МУЛЕНІК, м. Мазоль. Копаў градкі да онь якого муленіка набіў. МУРЛАТА, ж. Бервяно, да якога прымацоўваюцца ніжнія канцы кроквы. Цепэр мурлаты покладом i будом ужэ кроквы ставіць. МУРЛАЧ, м., груб. Чалавек з тоўстым шырокім тварам. Віктор такі мурлач стаў, шчо скоро вочэй не будзе бачыно. МУСОВО, прысл. Абавязкова. Мусово трэба одведацъ цётку ў больніцы. МЫКАЦЬ, незак. Рабіць, фармаваць мычку. А як жэ, колісь доводзілосо робіць усякую роботу: i мычкі мыкацъ да пылом дыхаць. МЫЛ, м. Пясок, якім занесена дно калодзежа або ракі. Гэтулькі мылу ў колодзезі, шчо неможна вэдром воды зачэртуцъ. МЫЧКА, ж. Прадзільнае валакно лёну, згорнутае ў скрутак. Пэрэсталі прасці, то моемычкі зваляліса ў хлеве, нікому непотрэбные. МЭНТУШКА, ж. Мянташка. Сыночок, мо ты бачыў, дзе наша мэнтушка лежьіць? мэстом, часц. Быццам. Мэстом дорогу роўнялі пэском, але зноў после дошчу нельга проехаць
Дадатковыя словы
молодзежў, пыдезджае
7 👁