ЛОГОЗІНА ЛОГОЗІНА, ж. 1. Сукаватая доўгая палка. Бачыш гэту логозіну? Сейчас ею получит, ек не будзеш слухацца. 2. аг., перан., незадав. Высокі падлетак. Выросла логозіна, а вучыцца зусем не хочэ. ЛОКШЭНІНА, ж. Локшына. Трэба цепэр локшэніну зварыць з молоком. ЛУПЭНЬ, м., экспр. Лупцоўка. Ніяк шэбе спокойно не седзіцца, мабыць, лупня хочэш. ЛУШПАЙКА, ж. Лупіна. Наварила свінням лушпаёк з бульбы велізны чыгун. ЛЮБОЦЦЕ, прысл. Вельмі добра. Цепэр людзям любоцце роботаць, не то шчо колісь: усе машины поробяцъ. м MA, звар. Форма звароту да маці. Ma, ми пойдом цепэр у магазін? МАЗАЦЦА, незак. Пра дзіця, якое лашчыцца, стараючыся выклікаць ласку ў адказ. От мажэцца, гэто хочэ, коб дала цукэркоў. МАЙНА, ж. Трава, якая расце вясною на вадзе. Збіралі на водзе майну ў кошэлъ, а потом свінней кормілі. МАКАЗОБ, м. Падобнае на парашок рэчыва, якое застаецца на ўнутраных сценах драўлянай пабудовы пасля тачэння іх шашалем. Ек колісь дзіця попрэе, то пэрэсыпалі маказобом. МАКОТРА, ж. 1. Макацёр. Макотра стоіць у сцёпцы на поліцы. 2. перан., экспр. Галава. Дурная твоя макотра, ужэ не можэш i гроты полічыць. МАЛЁЎШЧЫК, м. Каляровы аловак. Покладзі малёўшчыка ў коробочку. МАЛЭ, прим. Малое. Малэ целя - продаваць покулъ не будом. МАРА, ж. Надакучлівы чалавек. I чого гэта мара прычэпіласа до мэне? МАХ, прим. Вялікі. Мах стожка сена наложылі. МАХИНА, прим. Вельмі вялікі. А дуб махіна, не пыдступіцца до его. МЕСЯЦ, м. Белы хлеб, спечаны ў форме дугі, якім, жартуючы, пацвельваючыся, абменьваліся сваты на вяселлі. У цебэ, свату, месяц трохі кривоваты, мо некая жонка косоватая пэкла. МІГЛІЦЬ, незак. Імгліць. Увэсь ранок дошч мігліць. МІНУЦІНА, ж. Мінутка. Зайдзі на мінуціну до мэне, я тобе нетчо роскажу
14 👁