ГОРОВАЦЬ, незак. Многа працаваць. Молодые былі, то горовалі немало: трэба было дзецей пыдымаць на ногі.
ГОРОДЗЕЦ, м. Агародчык. І за хлевом невэлікі городзец е.
ГОРУШЧЫ, прым. Працавіты. Слава Богу, горушчы зяць попаўса, бэз роботы не поседзіць.
ГОРЭНІЦЬ, незак. Гарчэць. Нашатковала капусты, але нешчо, мабыць, не так зробіла, бо горэніць.
ГОСТРОВАТЫ, прым. Пра чалавека з вузкімі плячамі, худым выцягнутым тварам. Я знаю гэту жонку, вона такая худая, гостроватая.
ГРАЗОТА, ж., экспр. Гразь. Гразота на дворэ - неможна ногі выцягнуць.
ГРАНКА, ж. Баразна. Зранку выгрэбла тры гранкі бульбы кэле хаты.
ГРУМЕЧАЦЬ, незак. Грэбаваць. Да не грумечайце, прыходзьце до нас у госці.
ГРЭБЛЁНКА, ж. Грэбень. 1. Грэбэнь для апрацоўкі мычак. І мой дзед колісь вырэзваў грэблёнкі, якімі чэсалі мычкі. 2. Грэбнепадобная прылада для збірання чарніц. Грэблёнкой можна скоро збіраць чэрніцы, але вэльмі лісця багато зрываецца.
ГРЭБЭНЕЦ, м. Грабеньчык. Косы грэбэнцэм прычэсала.
ГРЭБЭНЬ, м. Прасніца. Неколі з грэбэнем ходзіла до суседкі, дзе збіраліса і другіе жонкі, да вэсело было: разом пралі, а часом і сповалі.
ГРЭБЦІ, незак. Тое, што і выбіраць.
ГУБА, ж. 1. Частка асновы. Учора чотэры губы насновала: хочу выткаць намэткі. 2. Кавалак саматканага вырабу. Од бабы осталаса губа полотна.
ГУБАЧ, м., незадав. 1 Зварот да дзіцяці, якое плача. Сціхні, губач, надоеў ужэ з своім плачэм. 2. Мужчына з тоўстымі губамі. Шчэ і гэты губач пэрэбірае дзёўкамі.
ГУБЭЛЬ, м. Тое, што і губач.
ГУЗЫР, м. Камель. Кладзі дзерэво гузыром до плота, так будзе спраўней.
ГУТАТАЦЬ, незак. Гушкаць. Не плач, сейчас я сяду, а ты мне станеш на ногу, і я цебе буду гутатаць.
ГУХНУЦЦА, зак., экспр. Моцна ўдарыцца пры падзенні. Злазіў з воза з сеном, не ўдзержаўса і гухнуўса об землю.
ГЭ, займ. Гэтак. Ці ж то гэ можна робіць?
ГЭНДЭЛЬ, м. Якая-небудзь справа. Не хочу я ніякого з ім гэндлю маць.
90 👁