трапаць носяць" (Ашмянскі р-н, 4); "З лену гэта найбольшая работа была. Трэба было яго і сабраць, і паслаць, потым падабраць і высушыць, і памяць і атрапаць, і спрасці. І тады ткаць" (Ашмянскі р-н, 8); "А лен часалі на грэбень дзеравянны, тады часалі на жалезны, тады на шчотку" (Ашмянскі р-н, 7).
ЛЁН, апрацоўка – "Лён усё палолі, патом рвалі, вязалі ў небальшэнькія снапочкі, ставілі, тады слалі рядамі, ляжыць, гледзячы, якая раса – як сухія раніцы, нада каб даўжэй. Бралі яго і глядзелі, цёрлі – як кастра атсыпаецца, так снімаць пара – у баню, сушылі. Мялі ў мяліцы ў бані, як пагода – на вуліцы. Трапачкай яго білі, выбівалі кастру. Тады на грэбень часалі" (Смаргонскі р-н, 1); "Лён сеялі, рвалі, патом слалі, штоб он вылежываўся, мялі такімі мяліцамі, трапалі кастру, патом часалі, і цэлую зіму пралі, а патом вясной ужэ ткалі" (Смаргонскі р-н, 4).
МЯЛІЦА – прыстасаванне для апрацоўкі льну. "Мялі ў мяліцы лён, у бані, як пагода – на вуліцы. Як стануць мяць бабы – так пылішча!!!" (Смаргонскі р-н, 1); "Лён мялі мяліцаю" (Смаргонскі р-н, 3).
ПАКУЛЬ, ПАКЛЯ – грубае льняное валакно. Пралі, выкарыстоўвалі для вязання, ткацтва грубага палатна. "Наскі, з шэрсці (вязалі), а ў каго няма – з пакуля, з пакулаў, з лёну..." (Мастоўскі р-н, 6); "Пакуль" (Зэльвенскі р-н).
ПАКУЛЫ – грубае льняное валакно, ніткі і палатно. "Анучы з пакулаў якіх. З пакулаў ткалі воркі, тоўстую, на мяшкі, на анучы" (Ашмянскі р-н, 2); "А мяне пакулы садзілі прасць, гадоў у сем, яшчэ ў школу не хадзіла. Дала мне мама пакулы, а я расцягваю-расцягваю, а тэй калаўрот круціцца, а я не ўпраўляюся, і такая, знаеце, нероўная нітка палучаецца" (Ашмянскі р-н, 2); "А на воркі пралі пакулы. Пакулы пралі, і з этых нітак ткалі на воркі" (Ашмянскі р-н, 7); "Пашыць пінжак, як на зіму, то трэба каб пад сподам пакулы, як цяпер куфайка. Пакулы падкладалі" (Ашмянскі р-н, 10); "Як паглядзіць, што я праду эта худшае, пакля, так ён палезе на чардак: "Што ты дала, каб дзіця рукі прыпрадало!" (Свіслацкі р-н, 1).
ПАЧЭСІ – тонкае льняное валакно, тое самае, што "кужаль". "Лён мнём, тады чэшам на жалезны грэбень, тады на другі – гэта пачэсі, мякенькае і тоненькае" (Смаргонскі р-н, 3); "Пачэсі" (Зэльвенскі р-н, 5); "Можна тонкія выпрасці нітачкі, як ткалі, то патыкалі імі" (Ашмянскі р-н, 2).
РАДНЯНІЦА, ВАЛ – грубае льняное валакно, ніткі і палатно. "Радняніца называлі, вал – это самое худшее, атходы. Лён чэшуць, а самыя атходы, горшае, с кастрыцаю – эта называлася радняніца, вал. Дажа не на мешкі, а на дарожкі" (Свіслацкі р-н, 1).
ТРАПАЧКА – прыстасаванне для трапання льну. "Трапачкі – трапачкай лён білі, выбівалі кастру. А лен трапалі трапачкай, тады часалі на грэбень дзеравянны" (Ашмянскі р-н, 7).
ШЧОТКА – прылада для расчэсвання льняной кудзелі, шчотка са свінной шчаціны. (Смаргонскі р-н, 1).
2. Воўна
Этапы апрацоўкі воўны: стрыгчы, мыць, драць, часаць, прасці.
82 👁