Старонка 96
◀ / 381 ▶
кару), шылі паўсядзённыя спадніцы і мужчынскія штаны. "Зрэмніна" (Ваўкавыскі р-н, 2); "Зрэбнінка – гэта ўжо танчэйшыя, мяшкі і штаны пад-іспод мужчынам шылі з зрэбнінкі" (Ваўкавыскі р-н 4); "Называлі "на мяхі", зрэб'е" (Смаргонскі р-н, 3); "Лён мнём, тады чэшам на жалезны грэбень – зрэб'е" (Смаргонскі р-н, 3); "І сяннікі рабілі, зрэбніна зверху". (Ашмянскі р-н, 5); "Нужна каб было тых простыняў хоць анна ці дзве, то ж былі самадзельныя, зрэбныя, бо то з клоча" (Ваўкавыскі р-н, 5); "Перш ткалі зрэб'е, затым лён, а потым воўну" (Дзятлаўскі р-н, 10); "Кужаль – тонкае, грубее – зрэбій, на мяшкі, мешкавіна" (Свіслацкі р-н, 1). КАРОСТА – льняное валакно дрэннага гатунку, яго пралі, ткалі грубае палатно (на ўціральнікі, посцілкі, на мяхі). (Зэльвенскі р-н, 5). КАСТРА, КАСТРЫЦА – цвёрдая частка льняной сцябліны. "Лён чэшуць, а самыя атходы, горшае, с кастрыцаю – эта называлася радняніца, вал" (Свіслацкі р-н, 1). КЛОЧЧА – ачосы льна, самае грубае. З "клочча" пралі самыя грубыя ніткі, ткалі "чынаваціну", палатно на мяхі. "А што часалі лён – эта ўжо горшае, клочча. Клочча – самае грубае, ткалі чынаваціну, мяшкі ткалі, картошку сыпаць гэдак" (Ваўкавыскі р-н, 4); "Нужна каб было тых простыняў хоць анна ці дзве, то ж былі самадзельныя, зрэбныя, бо то з клоча" (Ваўкавыскі р-н, 1);"Расчасалі, лен адабралі, ткуць кужаль, а тую пакуль, эта клочча, прыняслі ў кудзелі, і ўжо пралі, і ткалі таўшчэйшае, і што-нібудь горша і шылі ганавіцы, наверх, да работы" (Мастоўскі р-н, 7). КУДЗЕЛЯ – вычасанае льняное валакно, а таксама валакно ніжэйшага, чым кужаль, гатунку. "Кудзеля бывае – я яшчэ вытрасала з яго кастру, і прялі, і ткалі з яе мяшкі, і дарожкі ткалі, гэта – з-пад грэбеня" (Смаргонскі р-н, 1); "Двенаццаць-трынаццаць лет было, далі кудзелі, такое валакно харошае. І такі ж быў розум, нада ж табе эта спрасці, а ў мяне была такая падруга, што мы як вечар, вынясем эту кудзелю і выкінем, не хацелі (прасць)" (Смаргонскі р-н, 4). КУЖАЛЬ, КУЖЭЛЬНЫЯ, КУЖОЛЬНЫЯ– льняное валакно, тонкія льняныя ніткі і палатно з іх. "А гэта тоненькае, ткалі тоненька – на настольнікі, на палаценца. Гэта кужэльнае палатно"(Смаргонскі р-н, 1); «А тады часалі на шчэтку, тут ручка такая засмаленая. Эта кужаль» (Смаргонскі р-н, 3); "Лён-та ўжо бальшанство пралі на сарочкі, танчэйшае, часалі – шчоткі такія былі, адна гушчэйшая. А кужаль – гэта ўжо на сарочкі" (Ваўкавыскі р-н, 4); "Ручнікі свае работы былі, – кужольныя, танчэйшыя, ткалася ўжо ў ёлачку, у 4 нічальніцы – як уцірацца, а як то і ў пяць (нічальніц)" (Ваўкавыскі р-н, 4); "Як ішла замуж дзяўчына, гэта на маёй памяці, так падаркі давалі – усё гэтыя кужольныя ляны" (Зэльвенскі р-н). ЛЁН – расліна і сыравіна на розных этапах апрацоўкі. "Лён сеялі мужчыны, канечне. Была такая сявенка через плячо. А бабы ірвалі яго, і слалі, мачылі, і цёрлі, трапалі, часалі лён, чаго толькі не рабілі! Дзякуй Богу, што няма цяперака" (Мастоўскі р-н, 7); "Лён вырвуць, ён выляжыцца на сцелішчы, затым сушаць трасту, труць, чэшуць і затым зімой прадуць і цэлую зіму прадуць. Пралі на вячорках дзяўчаты, а вясною пачыналі ткаць" (Дзятлаўскі р-н, 2); "Мы самі сеялі свой лён, абівалі, расцілалі, он вылежываўся, патом у баню, сушыць, мяць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 381 ▶