Старонка 91
◀ / 381 ▶
ПЕРАК прысл., прыназ. Упоперак. Стаў яму перак дарогі. Стар. Перак забаранавалі. Арэх. Перак ганка палка ліжала. Шчарб. ПЕРАЛІЦКАВАЦЬ зак. Перашыць, перавярнуўшы тканіну на другі бок. Кап тваё пальто пераліцкаваў, было п і к налеццю добра. Арэх. ПЕРАНЯЦЬ зак. Сустрэць. Калі дзеці ні вяліся, то каго на дарозі піраймуць, таго й бралі за матку хросную. Арэх. Бяжы мамку піраймі, вуньдзіка йдзець! Кубл. Забегчы наперад, спыніць. Піраймі коній, а то ў авёс ускочуць. Арэх. Засвоіць, запомніць што-н. Унук усё піраняў, што мы гаварылі, вучыцца сам гаварыць. Стар. ПЕРАСПОРАВАЦЬ зак. Перамагчы ў спрэчцы. Завяліся былі, дык Андрэй пераспорываў усіх, па яго выйшла. Арэх. ПЕРАТРУДЗІЦЦА зак. Змучыцца, спакутаваць. Ператрудзілася дзяўчынка, агнём гарэла ўся. Стар. ПЕЎНЫ прым. Аплоднены (пра яйка). Яйцо пеўная, зь яго вывідзіцца ціплёнак. Чэр. На сонца глідзяць: пеўная яйцо ці няпеўная, а тады кладуць пат курыцу. Слаб. Здавалася, што ўсе яйкі пеўныя, а было пяць баўтуноў. Навас. ПЕЧЫВО н. Печава. У нас сваё пічаво, у магазіне хлеп ні бяром. Судз. Можа ваша бапка сваё пічаво любіць? Дык мы прынясём. В.Д.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 381 ▶