ПАСЯЛЬНІЧЫ м. і ж. Тое ж. Гультай, пасяльнічая, ходзіць бязь дзела, а ячмень стайіць. Маж. Я гэтым пасяльнічым скора есьці ня буду даваць. Арэх. Дзе ходзіць той пасяльнічы? Шчарб.
ПАСЯЛЬНЯ ж. Тое ж. Пасільня знайшлася! Лепі б дома ўсё глядзела. Міх. Ты, пасільня, цэлы вечар на сяле праседзіла, а што б звізаць сабе вязёначку? Судз.
ПАТРУДЗІЦЦА зак. Памучыцца. Патрудзілася маладзіца, улогам ліжала. Арэх. Ваш дзет патрудзіўся, ні дай бох такая хвароба. Астр.
ПАТРУДЗІЦЬ зак. Памучыць. Хваліўся Ляксей: я яе патруджу, а цяпер сам трудзіцца, што за другога замуш пайшла. Міх.
ПАЎДЗЁН м. Поўдзень. У паўдзён панясу малако здаваць. Арэх. Кароў у паўдзён прыганяюць. Судз.
ПАЎХІР м. 1. Пухір. На руцэ паўхіры паўскоквалі. Астр. 2. перан. Слабое, хваравітое дзіця. Нідалужны дзяцёнак, худзінькі, слабінькі, паўхір. Маж.
ПАЎЦАГЕЛАК м. Палавіна цагліны. Чаго тут паўцагелак валяйіцца? Шчарб. Зьбяры паўцагелкі. Стар.
ПАЎШАБЭЛАК м. зневаж. Падлетак, нясталы, несамастойны. Ужо парадашны, рослы, а розум дзяціны, паўшабэлак яшчэ, а ні маліц. Навас. Ні самастаяцільны ён, паўшабэлак, ні дарос да мальца. Кубл.
ПАЧАССЕ н. 1. Рэшткі, адыходы пры часанні лёну. Другі рас чэшуць, выходзіць пачасся. 2. Палатно з пачасся. С пачасся сінікі шылі, с хужэйшага палатна. В.Д.
ПАЧАСЬ ж. Тое ж. Пачась на сянік йішла. В.Д.
ПАЧОПКА ж. Вяровачка, за якую чапляюць што-н.; почапка. Пачопка слабая, кашолка можыць атарвацца. Арэх. Зьнімай пальто, пачопка парвалася. Чэр.
ПАЧОТНЫ прым. Паважаны, аўтарытэтны. Даўней якую дзеўку бацькі прывязуць мальцу, тую й бярэць, а цяпер глідзяць, ці красівая, ці пачотная. Арэх. Уся сім'я пачотная: сыны выўчыліся, настаўнікамі робяць, дачка-бугалцір. Судз.
ПАЧУНЕЦЬ зак. Паправіцца, папаўнець. Казалі, лоўкую дзяўчынку Прося радзіла, і сама пачунела, а то дужа худая была. Судз.
ПАШЛЯПЕНЬ м. і ж. неадабр. Маруда. Усё шлёпайісся ты, пашляпень, усе ўжо даўно на рабоці. Кубл. Нейкі пашляпень. Арэх.
ПЕНЬ м. Пень. Павыразалі дубы, адны пні асталіся. Арэх. 2. перан. Неразумны чалавек. Пень ён, нічога ні даходзіць да яго. Судз.
ПЕНЬ м. Адростак пяра пасля лінькі птушкі. Вясной у курэй адны пні тырчаць, пер'я німа. Арэх.
ПЕРАБАРАЗНІЦЬ зак. Перашкодзіць, перапыніць. Во перабаразьніў нам гаворку. Арэх. Перабаразьнілі яму, ні паехаў у горат. Стар.
ПЕРАБОЙКА ж. Перагародка. Пірабойку ў хаці зробілі з дошак. Арэх. Дачка сьпіць за пірабойкай. Маж.
ПЕРАДОМ прысл., прыназ. Уперадзе, паперадзе. Пірадом пайшоў, усіх абагнаў. Судз. Такі рыхлы, бяжыць пірадом усіх. Слаб.
ПЕРАЖАРГНУЦЬ зак. Пераступіць праз што-н. Перажаргнуў крапіву і пайшоў. Арэх.
80 👁