K.M. Панюціч 3 ЛЕКСІКІ ГАВОРАК УШАЧЧЫНЫ Гэтая падборка дыялектнай лексікі - працяг публікацыі, змешчанай у зборніках "Жывое наша слова" (2001) i "Скарбы народнай мовы" (2005). Запісы зроблены ў гаворках Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Прынятыя скарачэнні назваў вёсак: Арэх. - Арэхаўна, Астр. - Астраўляны, В.Д. - Вялікія Дольцы, Кубл. - Кублішчана, Маж. - Мажэйшчына, Міх. Міхалкаўшчына, Навас. - Наваселле, Слаб. - Слабада, Стар. - Старына, Судз. Судзілавічы, Чэр. - Чэрсвя, Шчарб. - Шчарбёнкі. МАЗАНКА ж. Клейкая каша. Як калі задасца: бувайіць каша рассытстая, а бувайіць мазанка. В.Д. Паеш мазанкі. Арэх. МАЗКА ж. Мазь. Галоўка разрывайіцца, дайці якой маскі. Маж. Сталі мае калені балець, хоцъ ты ратунку крычы, дакторка маскі нейкай дала. Навас. МАЗЮКА м. Дажджавы чарвяк. Мазюкаў капайіш? На рыбу зьбірайісся? Арэх. Пасьля дажджу павылазт мазюкі, поўна йіх. Слаб. МАКАНКА ж. Мачанка, мачанне. Костачак натушу, каўбаскі, мукі паткалачу- во ймаканка. В.Д. Бацька твой дужа любіўмаканку. Судз. МАЛАДЗЁН м. Жаніх, малады. Маладзён наезны, здалёку, а маладуха наша. Судз. 3 маладзёнам едуцъ друшкі, сваты, музуканты. Арэх. МАЛАДУХА ж. Маладая, нявеста. I маладзёна палядзелі, i маладуху, ладныя абодва. Стар. МАЛЕЦ м. 1. Хлопец. Ідзі за яго: маліц ён харошы, спакойны. Слаб. 2. Сын. Яе маліц быўраней пат слухом, а цяпер стаў агрызацца. Стар. МАЛІМОНКА ж. асудж. Спешчаная, раздураная дзяўчынка. Меншая дачка ў йіх малімонка, даліктуха, абы-чаго ня есь. Арэх. Малімонка! Біз маткі нікуды, як хвост, цігайіцца. Кубл. МАЛІМОНЧЫК м. Toe ж пра хлопчыка. Іш ты, малімончык: зацірку ня хочыць есьці! Навас. МАЛОЧНІК1 м. Страўнік цяляці. У каровы трыбух, a ў цялёнка малочнік. В.Д. МАЛОЧНІК2 м. 1. Той, хто працуе на малочнай. Малочнікам робіў тры гады, прымаў у людзей малако. В.Д. 2. Той, хто любіць малако i малочныя стравы. Ёну нас маючнік, na йім мяса хай i ня будзіць, абы малако. Арэх. МАЛОЧНІК3 м. бат. Малачай. Нарвала сьвінням малочніку. Астр. У гародзе малочнік расьцець. Маж. МАЛЬЧУК м. Хлапчук, падлетак. Сабярэць мальчукоў i ўсякую ўсячыну йім сазводзіць, здумляйіць. Слаб. Хай ба ш мальчук ваш наказаў нам, мы прыехалі n. Арэх
Дадатковыя словы
мальчўк
17 👁