Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
ТУРНЭПС м. Кармавая рэпа. Турнэпсу колісь богато садзілі, самі трохі елі ( як нічого болый ні было), а то корову кармілі, а цяпер надбольш буракі садзяцъ, турнэпс ні ў модзе. УГНАЩЬ зак. Унесці ўгнаенне ў глебу. Добрэ ўгноіш землю, то i вырасце на ёй усе, што пасадзіш, а пустая зямля радзіць ні будзе. УПЯРОЧКА ж. Папярочная баразна. На ўпярочцы кардоплі ні садзіце, я гарбузоў насаджу, свінне шчэ лети іх ядзяць. ХРАПКА ж. Ствол качана капусты без лістоў. Капуста хороша ўрадзіла, качаны тугіе, белые, дажэ храпкі ні горкіе, дзеці грызуцъ, як рэжу. ЦАЛІНА ж. Неўзараная зямля, якая даўно не засявалася. Нашто табе ета цаліна, хащ б ты абрабіла той кусок, што летасъ сеялі. ЦЁРНІЦА ж. Прылада, якой труць лён. Церніца ў кожнаго свая была, мая шчэ й сёні нейдзе на гары валяецца. ЦЭП м. Прылада для абмалоту збожжа ўручную. Цяпер комбайны i жнуцъ, i мстоцяцъ, а колісь зіму махалі цапамі, пакуль памалоцяць, адзін аднаму памагалі, бо emo цяшка работа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 381  ▶