ХАНДОЖЫТЫ незак. Траціць, растрачваць (грошы). Галя Самоховец хандожыть грошы так, шо, можэ, дохаты прыходыть быз грошій.
ХРЕСТАТЫ незак. экспр. Есці. Ек Каплавухій вып'е, то він тобі й солому будэ хрестаты за малыныну.
ХРЫБТІЙ м. Моцны, здаровы чалавек. Такый хрыбтій ек Даныло, то він на дэнь і гіктар выкосэ.
ЦІВКА ж. Цэўка. У Брыжа росла добра малына. Том я різав, шоб наробыты цівок.
ЦІХА ж. Радно. Ярына Пырдэлёва пошыла собі одіяло з ваты, а ціхыю накрываїця.
ЦЫГАНЧЫК м. Нож з драўлянай ручкай. Быз огне згорів мій цыганчык. І шо тыпэр робыты?
ЦЫДЫЛОК м. Цадзілка. Ек кампора здзіла цыдылка. Хоч робы нового, алы ж на ёго марлі ныма.
ЦЫТРА м. і ж. Хітры чалавек. Ну і цытра наш брыгадір Петя Антонюк. Обішчав даты коне прывызты торф і ны дав.
ЦЬМОРКНУТЫ зак. Цмокнуць. Цьморкнула мынэ мама в лоб, і пушов я до Татарновіч на усэ літо пасты корів.
ЦЭБАХ м. Кветканоснае сцябло цыбулі. Петя! Нашчыпай цыбулі знызу. Цэбахы тілько ны рвы: трэба ж маты насінне.
ЧАПЫЛІТЫ незак. экспр. Прысутнічаць. Ек дэ высілле, то діты збыгаюця, кыб почапыліты: а можэ дадуть пырога.
ЧАПІТЫ незак. Ледзь жыць. Стыпан Каплавухій ны жывэ, а чапыть посля інфаркту.
ЧЫНЫ мн. Планачкі ў кроснах каля ніту, каб пража ішла роўна. Давала Ганны Мытузовьї кросна ткаты, а чыны вона забула оддаты.
ЧЫРІНЬ ж. Чарэнь. Чырінь – ліпшэ лікарство, ек захворііш. Альбо зымою добрэ спаты.
ЧУХРЫТЫ незак. Чухаць. Вошы зусім заїлы. Чухрытыся трэба увісь час.
ЧЭМЖЫК м. экспр. Хлапчук. У нас чэмжыкы з усэї гулыцы гралы у стукана.
ШАЛАПУТА ж. і м., зб. Лёгкадумны чалавек, лёгкадумныя людзі. Ны діты у Сцёпы Шнайдыра, а шалапута. Шэ ныма дэсыть років, а вжэ матюкаюця.
ШАНАЛІВКА ж. Шаўковая квяцістая хустка. Пашка із Корсынь такую хорошу шаналівку купыла. Мусыть, купыла з-пуд полы.
ШАПА ж. Навясная шафка для посуду. Трэба на шапу зробыты занавескы, а то ныхорошэ екось.
ШАРВАРОК м. Павіннасць па ўпарадкаванню дарог. Робылы нову дорогу до Етловыч, то выганелы одроблеты шарварок.
ШАРЫТЫ незак. Старанна шукаць. Посля войны стілько валелось жыліза, шо ны трэба було шарыты, кыб знайты шчо-нэбудь.
ШВОРАБ м. Верабей. Підым вэчуром пуд стріхыю наловым шворабів і выпусным на вычорках.
77 👁