РОСХРЕСТАНЫЙ прым. Расшпілены. Прішчын Сцёпа ходыть росхрестаный, ек Ванька-брыгадір.
РОСШЛЁМАТЫ зак. Зразумець, скеміць. Дала Івану Макарыку цюкэрка. Малое рошлёмало, шчо смачно.
РОШЧЫПІРЫТЫ зак. Расставіць (ногі). Йшов я по гулыцы вночі. Тэмно, хоч у вочы совгыны. Коля плота рошчыпірыв ногы, кыб ны впасты.
РЫЖЫЦЬ м. Пясок аранжавага колеру. Пітюх копав ему і докопався аж до рыжыцю.
РЫЗАК м. 1. батанічнае. Разак. 2. Прылада капаць торф уручную. Трэба копаты торф, а рызака ныма дэ взеты. Можэ Антон Муха дасьць.
РЫЗЫКОВАТЫ незак. Рызыкаваць. Міцно я рызыковаў, колы косыв каля возыра. Міг бы і провалытыся.
РЫХТЫҐ прысл. Зусім, якраз як, кропля ў кроплю. Купыла собі кухвайку за вісім рублів, рыхтыґ такую, ек у Шнайдыра Васі.
САҐАНЧЫК м. Чыгунок. Мамо, міні трэба йты в школу. Звары в саґанчыковы каплуна.
СМЫНДЮХА м. Расліна з зялёнымі саладкаватымі ягадамі, расце ў агародзе, лічыцца пустазеллем. Чого ны зробыш з голоду. Навіть смындюху їлы, шо росла в городы.
СПРАВЫДЛЫВІЙ ГРЫБ м. Баравік. Тату. Дывысь, я знайшов справыдлывого грыба.
СОЛОМІЦЦЮ прысл. Сілаю, нахабна. Мыколка, можэ, і вучывся б у школы, алы ж учітіля соломіццю ёго зговталы.
СТРАХАПУД м. і ж. 1. Пудзіла ў агародзе. 2. Чалавек неахайна апрануты. І чого Волька Радывонова прышла на высілле. Вона була у кухвайцы і шароварах, ек страхопуд.
СТРЫМЫҐА прысл. Імкліва, хутка. Брыгадір Тожык йдэ. Трэба стрымыґа хаватыся, кыб ны выгнав на роботу.
СУХОПАРКОМ прысл. Сухама, усухамятку. Ны їж кубасу сухопарком. Возьмы хліба.
СЯКАТЫ незак. Смаркацца. Ны сякай на пудлогу, а то можна поковзнутыся, нысучы чыгуна з їжыю.
ТАЛАХАТЫ незак. Боўтаць. Маня! Ек мыїш чыгуна, то трэба трохы поталахаты пырыд тым, ек вылыты воду.
ТАНАБІЛ м. Аўтамабіль. Ох, духу Святый! Выхожу с хаты і бачу, шо по бычовныку їдэ віз быз кобылы. Хтось казав, шо гэто танабіл.
ТОВКАЧ м. Галоўка чароту. На возыры у Пырывісному ростуть товкачі. Алы ж ек до їх добратыся?
ТОВСТА ж. Цяжарная. Феня Мынтузова шэ ны успіла выйты замуж за Юрка, а вжэ товста.
ТХНУТЫ незак. Непрыемна пахнуць, смярдзець. Наталля! Дэ ты свое сало дыржела? Воно у тыбэ чымся тхнэ.
УТЕТЫ зак. Укусіць, адкусіць. Учора я зарізала старого півня, варыла ёго дьві годыны. Мнесо було такое твэрдэ, ныек ны утеты.
78 👁