Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
ЗАТОЎКА ж. Тлушч, які знаходзіцца ў брушной поласці свінні. Котыска усю затоўку погідылі. ЗГІДЫТЫ н. Сапсаваць. Всю градку згідыў. ЗДАТНЫ м. Здольны. Гэтой до всего здатны. ЗДОХЛЯ м., ж., н. зневаж. 1. Вельмі худы. 2. Хваравіты. I тая здохля шы бітыса лезэ. ЗДУБЁНЫТЫ зак. Замёрзнуць. Учора, як буву дорозы, добре здубеныў. ЗЕЛЮНЫЦЫ мн., ЗЕЛЮНЫЦА ж. Зялёнка, радоўка жоўта-зялёная. Нэма зелюныцу погоні. ЗЛІВАЧ м. Від гаршка. Скажі Орсэнюхай злівачов наробіть. ЗЛЯКАЦЦА зак. Спужацца. Myŭ хлопец злякавса вельмі. ЗЭЛЛЕ н. Пустазелле. Усёй город зэллем зарос - а вона одны ягоды правіть. ЗЮЗЯ ж. дзіцяч. Холад. Зюзя на дворы. ІРОД м. лаянк. Чалавек, які сваімі паводзінамі падобны да біблейскага персанажа. Ірод - ты уже всы гізунты достаў! КАТАЛО н. Адасоблены людскі род. А гэтыусым кагалом по ягоды пошлі. КАЛАМУТЫТЫ не зак. Нудзіць. Нэ пойду на прічіну, а то нэшчо каламу тыть. КАЛІТКА ж. Палявая сумка. Дай кал i тку, заутра в лес пойду. КАЛІТЫ незак. Бяліць. Учора печ каліла да нэ було колі прыйты. КАЛЮГА ж. Лужына. Зное по калюгам ходыў! КАПА ж. Пакрывала. КАПЛЮ прысл. Крыху. Каплю подожды! КАРАЧУН м. Чалавек з крывымі нагамі. Той мужчіна i хороші, але ныякі карачун. КАРТОЧКА ж. Фотаздымак. A карточкі будэтэробіты? КАЧАЛО н. Прыстасаванне качаць бялізну, качалка. Зарэз як возьму качало то тыумэнэ поскачэш! КВАЧ м. Мокрая ануча. Вымокла ў ягодюх, шо той квач. КІЛЁ н. Кілаграм. Іды купі кілё сахару. КІРДУПЕЛЬ м. Малая вопратка. Нэ накладай гэтэ пальто, воно уже кірдупель. КІШКОЁД м. Карэнны жыхар горада Століна. У, кішкоед, сало нэ есть, но ковбасу давай! КЛЕНДАТЫ прым. зневаж. Чалавек з крывымі нагамі i нязграбнай паходкай. Твуй чоловік бі ныякі клендаты ходыть. КЛУНЯ ж. Свіран. Поносыш бульбуу клуню. КНУР м. Племянны кабан. Прыды завтра кнура вылетаем. КОВТУНЫ мн. 1. Валасы з вялікай колькасцю віхроў. 2. Недагледжаныя валасы. Возьміросчоску да ковтуны своі прігладь. КОДЛО н., КОДЛА ж. Род. Там вся іхняя кодла була. КОЗЛЯКІ мн. Усе ядомыя грыбы. Трэба пойты крохі козляков на боршч назбіраты. КОЛЕНШЧЫНА ж. Белая ткан i на, на якой рабілі вышыўкі. Возьмі тую коленшчіну, а гэтую нэ чэпай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

каламўтыты, карачўн, клўня, кірдўпель
8 👁
 ◀  / 381  ▶