БАРЫЛО н. Драўляная пасудзіна для захавання алкагольных напояў, 5-10 л. Коб ты подывіўса на ёго з ранку: голова шо тэе барыло. БАТЮШКО н. Святы айцец. Батюшко казаў, шоб на службу шлі. БАЧЫШ выкл. Вокліч чалавека, які вельмі уражаны i абураны. Бачыш, шо робіцца, всю бульбу потопталі! БАЯТЫ незак. Размаўляць. Як прійдэш, тоды i побаемо. БЕЗУГАЛУ прысл. Бесперапынна. Нашлі крохі ягод i безугалу до вечора бралі. БЕЗУРОКУ прысл. Няўрокам. Абі безуроку обішлосо. БЁЛЕНЬ л/. Блёкат. Скрывіўса так бі беленю об'еўса. БЕЛЬМА мн. зневаж. Вялікія вочы. Годы уже бельмамі плюскаты, іды робі давай. БЕРЁМЬЕ н. Бярэмак. Набері поўнэ берэмье дроў i іды moni баню. БЕСТЬІДОК м. Бессаромны. Коб ты побачыла, шо тые бестыдкі там наробілі. БІ злучн. Быццам. Ты бі на весэлле вырадывса. БОЎТУН м. Ненайгранае яйка, якое сапсавалася. У тому кублі усы яйца боўтуны. БРЕХУНЁЦ м. Від гаршка. Орсень одных брехунцов наробіў. БРОХАНЫТЫ зак. Наліваць што-небудзь многа. Взяў да наброханыў поўнэе ведро гэтой отруты. БУГАЙ м. Бык. Забегала моя коровка да до бугая веду. БУДКА ж. 1. Сабачая будка. Нэ гаўкай, марш у будку! 2. Крыты грузавік. Унё, машына з будкою поехала. БУЛЬБЯНЬИ МЛІНЦЬІ мн. Дранікі. Шоб тэпер на вечэру булъбяных млінцов наробіла. БУМКАЛО н. Балбатун. Ходыў, бумкаў, бумкаў той бумкало - надоеў шо гурка рэдька. БУРКАЛО м., ж., н. 1. Сварлівы чалавек. 2. Чалавек невысокага росту, які вельмі важна сябе паводзіць. Ходыў там важны, шо тэе буркало. БУРКІ мн. Ватнія валёнкі. Муй стары за зыму всы буркі стоптав. БУСЬКО л*. Бусел. Зноў бусько по городу ходытъ. БУСЯТЫ незак. дзіцяч. Цалаваць. Ходы сюда побусяю да перестане. БУШОВІЛО м Гарэза. Той хлопчіско, ге ныяке бушовіло. Ны мінуты не посэдыть. БЭЙЛА ж. зневаж. У выразе: ШЧО ТАЯ БЭЙЛА. Пра вельмі п'янага чалавека. Напіўса, шчо тая бэйла! ВАЎКА ж. дзіцяч. Рана, нарыў, загнаенне. Полез пальцамі да всы ваўкі пороздыраў. ВЕЛІКДУР м., зневаж. Падлетак высокага росту. I гэтой велікдур з дэтьмг звязавса. ВЕЛІКОННЕ н. Вялікдзень. После веліконня позбіраюцца дыты, то хоть бульбу посадым. ВЁПРІКл/. Кабан. Заўтра заб'ем весняного вепріка i напхаем тобі трібуха. ВЁЧКО н. Накрыўка на слоік. Позрывало всы-всы вечкі з банок
Дадатковыя словы
бўмкало, бўркало, бўркі, бўсяты, велікдўр, вёпріклі, забем, обеўса, пянага
13 👁