ЯЛ. Казачок ГАРАДЗЕНСКІ ДЫЯЛЕКТНЫ СЛОЎНІК Словы запісаны ў мястэчку Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Гаворцы Гарадной i некаторых суседніх населеных пунктаў характэрна паўмяккае вымаўленне зычных перад галоснымі [е], [i], а таксама наяўнасць «закрытых» галосных [ё], [б]. У нашых матэрыялах адзначаныя рысы спецыяльна не абазначаны. Аўтар удзячны вучням i настаўнікам Гараднянскай СШ за дапамогу ў зборы i апрацоўцы матэрыялу. АБІШЧО БАЯТЫ незак. Гаварыць бязглуздзіцу. Твоі дыты учора бушовалі, да абішчо баялі. Роспуста а нэ дэтюкі. АГА БРА выкл. Выказванне згоды. Ідэш дохаты? Ага бра. АЛЮШКІ выкл. Вокліч, якім праганяюць жывёлу. АНЦІХРОСТ м. зневаж. 1. Бязбожнік. 2. Неакуратны чалавек. Зашчепіса, а то ходит, гио той анціхрост. А ЛЁЛЬКА ж. Пятля ў вопратцы. Зашый апельку, бо росчіпваецца куртка. АФЁЛОК м. Чалавек які робіць яўнае глупства. Гэто тые афёлкі понажіраліса да понароблялі. БАБА ж 1. Старая жанчына, бабуля. По ягоды одны бабы ходить, молодых мало. 2. перан. Бязвольны мужчина. Шо то за чоловік, ріхтык б i баба. БАБЗНО н. i ж., зневаж. Няўклюдная, грубая жанчына. Гэта молодыца гэ ныяке бабзно. БАБКА ж. 1. Камякі з таўчонай бульбы. Твоя бабка уже здубенела стоячы. 2. Бабка для кляпання касы. Е бабкі гострыі i плоскіі. 3. Абабак, падбярозавік. Як пойдэш по грібы, шоб бабок нэ браў. 4. памянш. да бабуля". Ныяка бабка невелічка пріносылаі БАБОЧКА ж. Матылёк. Ныякіх бабочок поналетало, зкуль воны взялісаі БАГОН м. Багульнік. Вона чаю з багну наробіла. БАГУК м. Свіны страўнік напоўнены мясам з прыправамі. Як выкопалі бульбу, то тая молодыца багука прынэсла. БАЛАГАН м. Непарадак, шум, верхал. Шчо ві тут за балаган розвелі. А ну марш отсюда! БАЛАМУТ м. Чалавек які путае i каверкае інфармацыю, ўносіць сумяціцу. Гэто той баламут его надоумів, бо вун сам ніколі нэ догадавса б. БАЛЁЯ ж. Ванначка для мыцця бялізны. Коб до обіда наносыв поўну болею воды. БАЛО прысл. Бывала. Тож бало i мі дурныцу всяку плескалі языкамі, а тэпер на дэтэй крычымо
Дадатковыя словы
багўк, баламўт
14 👁