Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
СЬМЕХ: ГЭТА Ш НІ СЬМЕХ. Пра нешта істотнае, значнае, вялікае. А пасьледнія ўрэмя дык i пяшком хадзілі рабяты. Кілометраў сем ці восем. Гэта ш ні сьмех (в. Галоўчыцы). ТАПАРНІК: ЗДЗЁЛАЦЬ ТАПАРШК. Зарубіць тапаром. Прішлі' пакалолі нашых усіх кур, прівіўкі здзелалі. Тады xmo павывіў курей - ні захацеў цігацца пасеклі ды паелі. Как гаворяць: здзелаць курям тапарнік, пад manop (в. Звягі). ТОРНУ ЦЬ зак. эм.-ац. Аддаць грошы (калі пэуная сума трацідца на дробязі). Туды, туды, туды торнеш, паглядзіш i грошай етых i ні хватае (в. Галоўчыцы). ТУТАКА прысл. Тут. Прыехала, а ту така ўміраюць з голаду (в. Галоўчыцы). УБІЦЬ: УЗЯЦЬ ДЫ ЎБІЦЬ. Забіць наўмысна. Дзядзька emam паліцай пад 'ехаў, a Толік-парцізан, племяннік яго, узяў ды ўбіў етага дзядзьку - выстраліў (в. Звягі). УЗЯЦЬ: НЯ ДОЛЖЭН УЗЯЦЬ. Не маеш права браць. У немцаў хаты не замыкаюцца, у іх ня должэн ты нічога ўзяць, a ўзяў i нісеш дамой - ты ўкраў. За ema яны ўбівалі (в. Звягі). УМЁСНЫ прым. Сумесны, аб'яднаны. Свадзьба была на сто чалавек, умесная - явоная i мая, усе ўмясціліся (в. Звягі). УМЁСТА прысл. Разам. Абмоткі салдацкіі нескалькі штук - яна мяхкая такая, длінная - з етых дзве ўместа ці mpi, штоб хваціць i панесь бірема (в. Звягі). УПЁРЦІСЯ зак. эм.-ац. Апярэдзіўшы іншых, паспець уладкавацца куды-н. Хто на ферму ўпёрся, той i работав, а хто - не, тому работы нет (в. Г алоўчыцы). ХАДЗЩЬ: ХАДЗЩЬ НА БУРАКІ (БУЛЬБУ, ЛЁН I Г.Д.). Выконваць дзеянні па доглядзе пасеваў, працаваць у полі. Раньша ш мы работалі, i пеньсіянеры, i на буракі хадзілі, i палолі, i садзілі, iрвалі (в. Галоўчыцы). ХЛЁБНІК м. Чалавек, які возіць прадукты харчавання па вёсках. Возіць у нас хлебнік усякіе прадукты, i памідоры, i агурцы (в. Звягі). ХУТУЛІ мн. Пажыткі, лахманы. Нейкія хутулі ў нас былі, i мы іх на карову павешалі, a ema капрізнічаець (в. Звягі). ЦЁПЛІНЬКІ: УЗЯЦЬ ЦЁПЛІНЬКІМ. Схапіць, арыштаваць знянацку. На тот дзень мы не пашліў лес: узялі нас немцы ўхаці цёплінькімі (в. Вархі). ЦЁРЦІ незак. Мяць, таўчы (таўкачом). Раньшэ ўручную таўклі: патруцьпатруць талкачком (в. Звягі) ЦІМУС м. Матэрыяльны інтарэс, магчымасць заработаць. Тут у Максімаўке ўвесь цімус - i на маслазаводзе работаюць, i ў бальніцы, i ўчыцеля, усе рабочые тут (в. Звягі). ЦЭП: ІСЦІ ЦЭПАМ. Ісці адзін поруч з другім. Немцы цэпам ішлі акружылі поўнасцю, нідзе ні дзенісся (в. Вархі). ЧАШЧА ж. Лапкі хвоі. Карове чашчу секлі, i яна ела emy чашчу - ельнік, am ельніка лапкі такія (в. Звягі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаны
10 👁
 ◀  / 381  ▶