Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
РАСПУШАЦЬ незак. Рабіць пушыстым адзін бок снапа. Снапкі візалі, бабкі лажылі, a тады наверьх яшчо снапкі распушаць, каб дошч не прамываў (в. Вархі). РЕЗАЦЬ незак. Круціць на мясарубцы. Тварог гатовы з марлевага мяшочка - на мамынку, намісарубку парежаш (в. Звягі). РУБЁЦ: ЕЛЁНІН РУБЕЦ. Рыса, якая выдзяляе гранёную частку шклянкі. Шырокі такі рубец зверьху. Стакан дзвесці піддзісят грам na еленін рубец. Выпіў - i до (в. Звягі). РУЛОН м. Лён скручаны ў трубкі механічным спосабам. Бальшэй сноп рулон, пяцьсоткілаграмовы. Машыны круцяць - i на льнозавод у Гарадок(в. Вархі). СВІДЗЁЦІЛЬ: ПАЙСЦІ НА СВІДЗЁЦІЛЯ. Стаць сведкай. Начальства яшчо аднаго падгаваріла, такога алкаголіка, i ён пашоў на свідзеціля (в. Звягі). СІЙЧАС прысл. Адразу, у той жа момант. Еслі алешннік паліць, ён жа сійчас згаріць (в. Звягі). СКАВАРОДА ж. Патэльня. Emam хазяін-сасед к етаму саседу-немцу зайшоў, узяў скавароду большую i несець дамой і з яічніцай (в. Звягі). СКАРАДЗІЦЬ незак. Баранаваць. Сначала наши мамы на коровах скарадзілі, а тады нас узялі. Я іду i карова кала міне ідзець цягніць барану - i скарадзілі так: жэншчыны пахалі на жэншчынах (в. Звягі). СКРОЗЬ прысл. Наскрозь. Ніжній камень жорен скрозь з дырачкай (в. Звягі). СОТКА ж. Сто, сотня. Была ферма большая, свіннаферма была, кароў было много, можа, пяць сотак галоў, цілят много было (в. Звягі). СПОРНЫ: СПОРНЫЯ ДЗЁНБГІ. Грошы, патрачаныя на карысную рэч. Раньша мала палучалі, но ўсё раўно былі спарнейшыя дзеньгі (в. Галоўчыцы). ССЕЧ зак. Збіць. Как білі немцы, как стрілялі - усё хацелі кумпал етат ссеч (в. Звягі). СТАКАН 3 РУБЦОМ. Стакан ёмістасцю дзвесці пяцьдзесят грамаў. Стакан з рубцом - у етым стакане дзвесці піддзісят грам (в. Звягі). СТАРШУШКА ж. Даўніна. Дзіреўня Ремні - ета так ішчэ ca старінушкі называецца, яна длінная как рімень (в. Звягі). СТОІЦЬ: НІЧОГА НЯ СТОІЦЬ. Быць няякасным, непаўнавартасным. Зяць схваціў стопачку первача, думаў, што ema нічога ня стоіць - i глазы пад лоб (в. Звягі). СТОПКА ГАРНЁНАЯ. Стакан ёмістасцю сто грамаў. Гранёная стопка ema стограмоўка: i гарелку n 'ём, i соль насыпаім (в. Звягі). СТРАХ: БЕРАГЧЬТ, ШТО СТРАХ экспр. Вельмі моцна дбаць. Плоха здзелаць - нехорошо, a харашо здзелаць - трактар пацарапаіш (y яе ў гародзе яблынь многа), будзіць аржавець: бярёг трактар, што страх (в. Звягі). СТРОІЦЬ незак. Рамантаваць. Хазяін мой любіў сільна цехніку, так бярёг i сам усё строіў, сваім рукам (в. Звягі). СЬІПАЦЬ: УЗЯЦЦА СЫПАЦЬ экспр. Распачаць моцную стральбу. Ён расставіў на ножках пулямёт, i как узяўся сыпаць па немцам, так яны скот кінулі i ўехалі (в. Звягі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 381  ▶