58. Рабіцца цвёрдым і нягнуткім (пра скураны абутак, кажух): лубянець, лубець...
59. Паступова выцягвацца ў дубец і застываць: пруцянець, дранцвець, драцянець...
60. Рабіцца нерухомым і непрытомным (ад страху): мярцвець...
61. Рабіцца ўсё менш і менш цёплым: халаднець...
62. Рабіцца менш цвёрдым: мякчэць...
63. Паступова пакрывацца карычневым налётам (пра жалезнае): ржавець...
64. Рабіцца з усё больш прыкметным плешам на галаве: лысець...
65. Рабіцца ўсё больш мяккім ад гніення (пра драўніну): трухлець, трухлявець, трухнець, трупехнуць, парахнець...
66. Рабіцца яшчэ больш трухлявым: парахнець...
67. Рабіцца ўсё больш несухім: сырэць...
68. Сырэць яшчэ больш: макрэць...
69. Сырэць (пра паветра): вільгатнець, улажнець...
70. Рабіцца ўсё больш падобным да вады: вадзянець...
71. Рабіцца ўсё менш і менш чыстым: гразнець, гразець, брудзець, брудзянець, бруднець...
72. Гразнець (пра адзенне): бруднець, гразіцца...
73. Рабіцца ўсё больш дрэнна пахнучым ад гніення: тухлець...
74. Рабіцца ўсё больш падобным на смак да кары асіны: гарчэць...
75. Гарчэць (пра масла): ялчэць...
76. Рабіцца ўсё больш падобным на смак да цукру: саладзець, саладчэць...
77. Рабіцца ўсё больш падобным на смак да квасу: кіслець...
78. Рабіцца ўсё больш прыемным на смак: смачнець...
79. Рабіцца ўсё менш частым: радзець...
80. Рабіцца ўсё больш чыстым: чысцець...
81. Рабіцца ўсё менш рэдкім: гусцець...
82. Рабіцца ўсё больш заглушаным зеллем: травянець, травець...
83. Рабіцца пакрытым усё больш шчыльна густою травою: дзірванець...
84. Рабіцца ўсё больш спакойным: цішэць, спакайнець...
85. Рабіцца ўсё больш тугім на вуха: глушэць, глухнуць, глохнуць...
86. Рабіцца ўсё больш маўклівым: нямець...
87. Рабіцца ўсё больш крывым на вочы: касець, крывець...
88. Рабіцца ўсё больш крывым у спіне (плячах): гарбець, гарбацець...
89. Рабіцца ўсё больш не прамым: крывець...
90. Рабіцца ўсё больш пакладзістым: дабрэць...
91. Рабіцца ўсё больш радасным: весялець...
92. Рабіцца ўсё менш радасным: сумнець, скучнець...
93. Рабіцца ўсё менш баязлівым: смялець...
94. Рабіцца менш свойскім: дзічэць...
95. Рабіцца ўсё больш безразважным, апантаным: шалець, вар'яцець, бязумець, чмурэць...
88 👁