23. Таўсцець ад тлушчу: тлусцець, жырнець, сыцець...
24. Рабіцца ўсё больш важкім: грузнець, цяжэць, цяжалець, ямчэць...
25. Рабіцца ўсё больш поўным і сытым (пра каня): спраўнець...
26. Рабіцца ўсё больш падобным да шара: круглець...
27. Набываць усё больш і больш сілы: дужэць, крапчэць, мацнець...
28. Рабіцца ўсё больш і больш падобным да дарослага мужчыны: мужнець, мажнець...
29. Набываць усё больш сілы пасля хваробы: здаравець...
30. Паступова пераставаць балець: лепшаць, луччэць, луччаць...
31. Рабіцца ўсё больш працяглым: даўжэць, дліннець...
32. Цягнуцца ўсё больш і больш уверх: вышэць, вісачэць, высачэць...
33. Рабіцца ўсё менш і менш далёкім: бліжэць...
34. Рабіцца ўсё менш і менш блізкім: далець, далячэць...
35. Павялічвацца па памеры (пра плады): буйнець...
36. Павялічвацца па глыбіні: глыбець, глыбачэць...
37. Павялічвацца па колькасці, росту, вазе: большаць, болець...
38. Змяншацца па колькасці, росту: меншаць, менець...
39. Змяншацца па вышыні: ніжэць, нізець...
40. Змяншацца па даўжыні: карацець, карачэць...
41. Змяншацца па таўшчыні: танець, танчэць...
42. Змяншацца па аб'ёму (пра плады): драбнець, мялчэць, мяльчэць, меншаць...
43. Змяншацца па глыбіні: мялець, мялчэць, мяльчэць...
44. Траціць паступова паўнату і сытасць: худзець, худнець...
45. Рабіцца ўсё больш і больш слабым, малым, бяссільным: мізарнець, блажэць...
46. Мізарнець (пра парася): кажанець...
47. Рабіцца ўсё больш бяссільным, нямоцным: слабець...
48. Рабіцца ўсё больш і больш дрэнным: горшаць, гораць, хужэць, хужаць, драннець...
49. Рабіцца ўсё больш немаладым па ўзросту: старэць...
50. Старэць вельмі: псець...
51. Рабіцца на выгляд менш старым: маладзець, малажавець...
52. Рабіцца ўсё менш і менш мяккім: цвярдзець...
53. Рабіцца ўсё больш цвёрдым і сухім (пра хлеб): чэрствець, чарствець, цвярствець, цвярдзець...
54. Рабіцца ўсё больш падобным па цвёрдасці і неадчувальнасці да каменя: камянець...
55. Рабіцца ўсё больш падобным па цвёрдасці да косці: касцянець, кастнець, касцявець...
56. Рабіцца ўсё больш падобным па цвёрдасці да драўніны: дзеравянець, дзервянець...
57. Рабіцца сагнутым і скручаным ад холаду, сушы: карчанець, курчанець...
112 👁