H.M. Бунько, Ю.В. Маліцкі, A.I. Шаблоўскі 3 ЛЕКСІКІ ГАВОРАК ГАРАДОЦКАГА РАЁНА Лексіка, якая падаецца ў падборцы, запісана аўтарамі ў ліпені 2006 г. ад карэнных жыхароў вёсак Звягі, Рамні, Галоўчыцы, Вархі. Інфарматары: Сіўцова Вольга Захараўна (1924 г.н.), Качанава Валянціна Антонаўна (1932 г.н.), Прахарэнка Людміла Пятроўна (1938 г.н.), Аляксеева Галіна Міхайлаўна (1954 г.н.). АБЕСПІЧАЦЬ незак. Забяспечваць. Дравам усюдых тапілі для ската, на ферме, свіннаферме -усё дравам абеспічалі (в. Звягі). АБМОТАК м. Палоска тканіны з салдацкай парцянкі. Сена так стагавалі: абмоткам салдацкім навяжам бірема, адзін аднаму падамаім i нісём (в. Звягі). АДГУЛЯЦЦА зак. Адбыць, вырасці. Мама мне, помню, пінжак ці куртачку пашыла з шынелі, я ў ё й i адгулялася (в. Звягі). АДДАЦЬ зак. Патраціць уласны час. Трактар там праедзіць - поўчаса аддасцъ, а яму нада пійсят тысяч (в. Вархі). АДЗІН: АДЗІН АДНЫМ прысл. Зусім адзін. Пулямёччык так i пашоў адзін адным (в. Звягі). АДСКОКВАЦЬ незак. Аддзяляцца ад сывараткі (пра тварог). Твораг адскочыць - уверьх падыміцца, тады саллеш emy сыраватку i - у марлевы пакецік падвесіш ілі над камень-груз (в. Звягі) АТВАЛЬВАЦЦА незак. Выпрамляць спіну i адхіляцца крыху назад. / так роўна кашу, ішчэ большы, што атвальваешся назад, дык так легчэ (в. Звягі). АТСЁДА прысл. 3 гэтага боку. Атседа немцы нікак ня можуць узяць, а аттуда адзін неміц заехаў збоку іўбіў таго парцізана (в. Звягі). АТСЮЛЯ прысл. Адсюль. У тяну былі ў Ветрыне. Нас атсюля загналі ў Ветрына (в. Галоўчыцы). БАБКА ж. Укладка сцяблоў жыта. Калі жнет серпам у ручную, тады ў бабкі eта зносіш (в. Звягі). БАРКАН м. Плот. Кароў i саначкі свае, хутулі пакідалі кала, як я заву, баркан ці згарода (в. Звягі). БЕСТАЛАЧ м. Чалавек, які нічога не разумее. Ён п 'яны там разбіраецца, какей тот цвет ці зялёны, ці красны, какое там паняцце было, калі ўжэ бесталач такая (в. Звягі). БІЗАБРАЗНЫ прым. Непаслухмяны. Мальчышкі такія бізабразныя: узялі лягушчат налавілі ды ў каністру з вадой для немцаў напіхалі (в. Звягі). БІРЁМА н. Бярэма. Бірема - ema колькі сена на чалавека, штоб хваціць i панесь (в. Звягі). БГГАМ: БІТАМ НАБІТА экспр. Вельмі многа i шчыльна накладзена чагонебудзь. У нас тут во бярёзавых палак бітам набіта, но мы не спалілі (в. Звягі
28 👁