Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Выяўляць пачуццё варожасці, нецярпімасці: ненавідзець... 11. Выяўляць пачуццё ўзрушанасці за прахільнасць да іншага: раўнаваць... 12. Выяўляць увагу падкрэслена, ганарыста, афіцыйна: удастойваць... 13. Выяўляць стрыманасць пры непрыемнасцях, болю: цярпець... 14. Цярпець стойка: трывацъ... 15. Выяўляць упэўненасць у здзяйсненні: верыць... 16. Выяўляць няпэўнае адчуванне магчымасці іншага: падазраваць... 17. Выяўляць свае адносіны ў словах: выказваць, высказваць, выражаць, выбражацца... 18. Выказваць свае пажаданні асобе на будучае: жадацъ, зычыць, бажаць, бажаволіць, жалаць... 19. Выказваць адзнакі ганаровай увагі да асобы пры сустрэчы: вітаць, прывячаць... 20. Вітаць з падзеяй, поспехам, святам: віншаваць, паздрауляць... 21. Вітаць велічна, хвалебна, узвышана: славіць, праслаўляць, узносіць... 22. Выказваць думку пра значную вартасць, каштоўнасць асобы (прадмета): цаніць... 23. Выказваць вельмі добрую ацэнку вартасцям: хваліць... 24. Выказваць дадатную ацэнку паводзінам, дзейнасці асобы, калектыву: адабраць... 25. Выказваць на аснове закона адмоўную ацэнку дзеянням або праступкам асобы (у афіцыйнай установе): судзіць... 26. Выказваць дрэнную ацэнку вартасцям асобы (прадмета): ганьбіць, ганъбаваць, гайіць... 27. Ганьбіць апошнімі словамі: хаяць, паносіць... 28. Выказваць думку аб адказнасці асобы за праступак: вініць, вінаваціць... 29. Выказваць нездаволенасць непрыстойнымі паводзінамі: сароміць, сарамаціць, стыдзіць... 30. Выказваць вялікую нездаволенасць непрыстойнымі 5ўынкамі: сарамаціць, страміць... 31. Выказваць нездаволенасць у парушэнні ўмовы, парадку: папракацъ, упракаць, упікаць... 32. Папракаць працягла, моцна: карыць, дакараць... 33. Папракаць непрыемным злосным напамінам: папікаць, упікаць... 34. Выказваць пачуццё абурэння: лаяць, ругацъ... 35. Лаяць грубымі словамі: мацюкаць, спавядаць, хрысціць... 36. Лаяць апошнімі словамі (працягла): бэсціць, верзці... 37. Лаяць, жадаючы ўсяго самага горшага: клясці, праклінаць... 38. Выказваць грубыя словы непавагі да годнасці асобы: абражаць, аскароляць... 39. Знеслаўляць годнасць асобы без падстаў, намерана: шальмаваць... 40. Выказваць знявагу з насмешлівай іроніяй: кпіць, высмейваць, змушчаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аскарбляць
8 👁
 ◀  / 381  ▶