Крыўдзіць да злосці: абурацъ... 13. Выклікаць жвавасць, энергічнасць: бадзёрыць, бадрыць... 14. Выклікаць добры настрой прыемнай навіной: радаваць... 15. Выклікаць святочны настрой музыкай, песняй, смехам: весяліць... 16. Весяліць да хохату: смяшыць... 17. Весяліць забаўна, міла: цешыць... 18. Выклікаць душэўную раўнавагу пасля хвалявання: супакойваць, успакотаць... 19. Супакойваць ад плачу ці ад празмернага гарэзавання: сунімаць, унімаць... 20. Супакойваць раззлаванага: лагодзіць, лашчыць... 21. Выклікаць страх: палохаць, пужаць, пугаць... 22. Палохаць папярэдне небяспекай: страшыць... 23. Палохаць раптоўным з'яўленнем: пудзіць... 24. Палохаць смяртэльнай небяспекай: жагнацъ, жахаць, ужасняцъ... 25. Выклікаць цяжкі псіхічны i нават фізічны стан поглядам, словам: уракаць, улякаць, сурочыць... 26. Выклікаць узрушанасць незвычайнасцю: здзіўляць, удзіўляць, дзівіць... 27. Здзіўляць да крайнасці: уражваць... 28. Выклікаць разгубленасць: бянтэжыць, смушчаць... 29. Выклікаць невясёлы настрой: смуціць, засмучаць... 30. Выклікаць цяжкі душэўны i фізічны боль: мучыць... 31. Выклікаць шум у галаве балбатнёй, крыкам: тлуміць, клуміць... 32. Выклікаць бяздумнасць у галаве гаворкай, крыкам: дурыць... 33. Дурыць да страты разумения: дурманіць, дурачыцъ... 34. Выклікаць непатрэбную ўсхваляванасць, узрушанасць у многіх: баламуціць... 35. Выклікаць поўнае давер'е да паведамлення: завяраць... 36. Выклікаць пераконанасць: запэўніваць, упэўніваць, убяждаць... к) Паказваць псіхічныя адносіны 1. Паказваць свае пачуцці знешне: выяўляць, выражаць, выстаўляць... 2. Выяўляць пачуццё вялікай прыхільнасці: любіць... 3. Любіць асобу супрацілеглага полу: кахаць, любіць... 4. Выяўляць увагу да годнасці, становішча, заслуг асобы: паважаць, уважаць... 5. Выяўляць выключную ўвагу да годнасці асобы або беражлівасць да прадмета: шанаваць... 6. Выяўляць пачуццё беражлівасці: шкадаваць, жалець... 7. Выяўляць выключную ўвагу да дзіцяці: пеставаць, песціць, балаваць... 8. Выяўляць выключную ласку да дзіцяці: галубіць... 9. Выяўляць выключную прыхільнасць да дзіцяці: мілаваць
Дадатковыя словы
давере, зяўленнем
5 👁