Старонка 321
◀ / 381 ▶
в) Рабіць перамяшчэнне 1. Перамяшчаць на сабе: несці... 2. Займацца перамяшчэннем на сабе працягла: насіць... 3. Перамяшчаць на транспарце: везці... 4. Займацца перамяшчэннем на транспарце працягла: вазіць... 5. Перамяшчаць круглае па паверхні: каціць... 6. Займацца гэтым працягла: качаць, катаць... 7. Каціць, перакідваючы: куляць, перакідаць... 8. Перамяшчаць цяжкое па паверхні або ўверх з намаганнем: цягнуць, цегці, валачы... 9. Займацца гэтым працягла: цягаць... 10. Несці на сабе або везці грувасткае, цяжкое: перці... 11. Перамяшчаць цяжкое за сабой з намаганнем: валачы, валоч, валакці... 12. Займацца гэтым працягла: валачыць, валоч... 13. Валачы за сабой жывёлу сваім ходам на повадзе ці асобу па запрашэнню (дзіця за руку): весці... 14. Займацца гэтым працягла: вадзіць... 15. Перамяшчаць жывых істот пад прымусам сваім ходам перад сабою: гнаць, турыць... 16. Займацца гэтым працягла: ганяць, ганіць... 17. Гнаць хутка: турыць... 18. Займацца гэтым працягла: тураць, ганяць... 19. Везці хутка з ляскатаннем: тарабаніць, барабаніць, дарабаніць, ляскатаць... 20. Вазіць для забавы: катаць, катацца... 21. Вазіць на прычэпе (баржу па рацэ): буксіраваць... 22. Перамяшчаць з сілаю на адлегласць: кідаць, шыбаць... 23. Кідаць з размахам: махаць... 24. Кідаць з размахам энергічна дробны прадмет: шпурляць... 25. Перамяшчаць на восі (кола): круціць... 26. Круціць на адным месцы: вярцець... 27. Круціць шрубу: вінціць... 28. Надаваць энергію для перамяшчэння: рухаць, дзвігаць, зрушыць... г) Ушчуваць фізічна 1. Ушчуваць фізічна звычайна: біць... 2. Біць моцна рукою: праць, перыць, петаваць... 3. Біць палкаю: дубасіць, лупіць... 4. Біць моцна палкаю: пратаць, лупіць, лупцаваць... 5. Біць цяжкою палкаю, кулаком: гваздаць, гнесці... 6. Біць цяжкімі ўдарамі працягла: гнясці, грымнуць у спіну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 381 ▶