12. Даваць для азнаямлення: паказваць...
13. Прапаноўваць аплату: суліць...
б) Надаваць месца
1. Надаваць месца звычайна: мясціць,
2. Мясціць гарызантальна: класці, лажыць...
3 Мясціць, распасціраючы: слаць, пасцілаць, прастаць...
4. Мясціць вертыкальна: ставіць, стаўляць, станавіць...
5. Мясціць нізам: садзіць, саджаць...
6. Мясціць у цесную шчыліну: шчаміць...
7. Мясціць у дзірку, адтуліну: торкаць, пхатаць...
8. Мясціць унутр поўнасцю: саваць...
9. Мясціць у кішэнь: класці, лажыць, саваць...
10. Мясціць на воз груз: класці, лажыць, грузіць...
11. Класці нязграбна і многа: грувасціць, грамаздзіць...
12. Мясціць сена ў копы (стагі), у хлеў: класці, стагаваць...
13. Размяшчаць расліны або насенне на зямлі: саджаць, садзіць, торкаць, утыркаць...
14. Памяшчаць курыцу для наседжвання яек: садзіць, саджаць...
15. Памяшчаць жывёлу ў хлеў: заганяць, упусціць...
16. Памяшчаць коней у хлеў: ставіць...
17. Размяшчаць дровы ў печы: класці, лажыць...
18. Памяшчаць хлеб у печ для выпечкі: садзіць, кідаць, стаўляць...
19. Памяшчаць у печ посуд з варывам: ставіць, стаўляць, станавіць...
20. Памяшчаць пчол у вуллё: саджаць, садзіць...
21. Памяшчаць у турму: саджаць, садзіць...
22. Памяшчаць занаджаныя пасткі для лову: ставіць...
23. Памяшчаць нітку ў іголку: класці, торкаць, удзяваць, уцягваць...
24. Класці ніткі ў бёрда, ніты: кідаць...
25. Памяшчаць унутр мяккае рэчыва сілаю: пхаць, ткаць...
26. Пхаць унутр многа, шчыльна: пакаваць...
27. Мясціць празмерна ўнутр або на верх (на воз): перці, кратаць...
28. Размяшчаць на крукі, на шасток: вешаць, весіць...
29. Памяшчаць у кватэру, у хату: сяліць...
30. Памяшчаць у непрыкметным месцы ці часова дзе збоку: туліць, хінуць...
31. Размяшчаць у належным парадку: ладкаваць, парадчыць...
32. Памяшчаць у патаемнае месца: хаваць, хараніць, пратаць...
33. Памяшчаць нябожчыка ў магілку: хаваць, хараніць...
34. Размяшчаць збудаванне: ставіць, стаўляць...
35. Мясціць дзе наогул: дзяваць...
36. Ставіць лодку да берага: чаліць...
37. Мясціць вадкасць у пасудзіну: ліць, леяць...
38. Мясціць дробнае рэчыва (зерне) у тару ці сховішча: сыпаць...
79 👁