Даваць для азнаямлення: паказваць... 13. Прапаноўваць аплату: суліць... б) Надаваць месца 1. Надаваць месца звычайна: мясціць, 2. Мясціць гарызантальна: класці, лажыць... 3 Мясціць, распасціраючы: слаць, пасцілаць, прастаць... 4. Мясціць вертыкальна: ставіць, стауляцъ, станавіць... 5. Мясціць нізам: садзіць, саджаць... 6. Мясціць у цесную шчыліну: шчаміць... 7. Мясціць у дзірку, адтуліну: торкаць, пхатаць... 8. Мясціць унутр поўнасцю: саваць... 9. Мясціць у кішэнь: класці, лажыць, саваць... 10. Мясціць на воз груз: класці, лажыць, грузіць... 11. Класці нязграбна i многа: грувасціць, грамаздзіць... 12. Мясціць сена ў копы (стагі), у хлеў: класці, стагаваць... 13. Размяшчаць расліны або насенне на зямлі: саджаць, садзіць, торкаць,утыркаць... 14. Памяшчаць курыцу для наседжвання яек: садзіць, саджаць... 15. Памяшчаць жывёлу ў хлеў: заганяць, упусціць... 16. Памяшчаць коней у хлеў: ставіць... 17. Размяшчаць дровы ў печы: класці, лажыць... 18. Памяшчаць хлеб у печ для выпечкі: садзіць, кідаць, стаўляць... 19. Памяшчаць у печ посуд з варывам: ставіць, стауляцъ, станавіць... 20. Памяшчаць пчол у вуллё: саджаць, садзіць... 21. Памяшчаць у турму: саджаць, садзіць... 22. Памяшчаць занаджаныя пасткі для лову: ставіць... 23. Памяшчаць нітку ў іголку: класці, торкаць, удзяваць, уцягваць... 24. Класці ніткі ў бёрда, ніты: кідаць... 25. Памяшчаць унутр мяккае рэчыва сілаю: пхаць, ткаць... 26. Пхаць унутр многа, шчыльна: пакаваць... 27. Мясціць празмерна ўнутр або на верх (на воз): перці, кратаць... 28. Размяшчаць на крукі, на шасток: вешаць, весіць... 29. Памяшчаць у кватэру, у хату: сяліць... 30. Памяшчаць у непрыкметным месцы ці часова дзе збоку: туліць, хінуць... 31. Размяшчаць у належным парадку: ладкавацъ, парадчыць... 32. Памяшчаць у патаемнае месца: хаваць, хараніць, пратацъ... 33. Памяшчаць нябожчыка ў магілку: хаваць, хараніць... 34. Размяшчаць збудаванне: ставіць, стауляцъ... 35. Мясціць дзе наогул: дзявацъ... 36. Ставіць лодку да берага: чаліць... 31. Мясціць вадкасць у пасудзіну: ліць, леяцъ... 38. Мясціць дробнае рэчыва (зерне) у тару ці сховішча: сыпацъ
15 👁