Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
A.A. Крывіцкі, B.M. Курцова ПРАГРАМА ПА ВЫВУЧЭННЮ НАЗВАЎ ПРАЦЭСАЎ I ДЗЕЯННЯЎ У ГАВОРКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Сучасная сацыялінгвістычная сітуацыя ў сельскай мясцовасці Беларусі характарызуецца пастаянным змяншэннем колькасці носьбітаў традыцыйнай дыялектнай гаворкі i інтэнсіўным разбурэннем яе структуры. Разам з няўхільным скарачэннем колькасці вясковых жыхароў, імклівым змяненнем традыцыйнага ўкладу сельскага жыцця, побыту, зрэшты, звычайным старэннем вёскі, абумоўленым урбаністычнымі прычынамі, адыходзяць у нябыт найбагацейшыя скарбы духоўнай культуры беларусаў - моўныя набыткі. Усцешна, што вельмі многае з дыялектных мовазабяспечвальных сродкаў, найперш лексічных, сабрана i вывучана беларускімі дыялектолагамі, звычайнымі збіральнікамі-аматарамі, рупліўцамі за лёс нацыянальнай мовы. Аднак далёка не ўсё. Ды i не ўсім структурным узроўням дыялектнай мовы пашанцавала" ў аднолькавай ступені. Найбольш вывучанымі з'яўляюцца ў беларускім мовазнаўстве намінацыйныя лексічныя сродкі. У значна меншай меры - словы, што абазначаюць разнастайныя працэсы, дзеянні, уздзеянні i г.д., ці папросту такія лексічныя адзінкі, якія складаюць у мове клас дзеясловаў. Для даследавання гэтага адметнага пласта слоў быў распрацаваны спецыяльны апытальнік, які прапаноўваецца мовазнаўцам, літаратарам, настаўнікам, прыхільнікам нацыянальнай мовы, збіральнікам духоўных скарбаў беларускага народа. Спадзяёмся, што гэты праграмны мовазнаўчы дакумент будзе запатрабаваны ў першую чаргу спецыялістамі i дзякуючы іх зацікаўленасці стане папаўняццаяк новымі пытаннямі, так i словамі. I. УЗДЗЕЯННІ a) Накіроўваць у валоданне 1. Накіроўваць у валоданне ці распараджэнне звычайна: даеаць... 2. Даваць урачыста або афіцыйна: уручаць, падносіць... 3. Даваць бясплатна назусім: дарыць... 4. Даваць ca злосцю, груба: савацъ, тнуць, кідаць... 5. Даваць для прыліку: торкацъ, савацъ... 6. Даваць скаціне, птушкам: даваць, класці, сыпацъ, кідаць... 7. Даваць са зваротам: пазычацъ, аддалжацъ, даваць у доўг... 8 Даваць за плату: прадавацъ... 9. Даваць грошы пры куплі або за падатак: плаціць... 10. Даваць праз пасрэдніка: слацъ, пасылацъ... 11. Даваць вызначанымі часткамі: выдаткоўваць, выдаваць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
11 👁
 ◀  / 381  ▶