[пайшоў у армію] ў Горкоўской обласці. Оттуда ішоў на фронт. На фронцті, конешно, самі знаецте, як харашо. Бывае, немцы нападаюцть – одбіваесса, на йіх нападаеш. Ну й пошлі ж. Пройшоў усю Росею, ў Бэрлін прышоў. В Бэрліні буў две недздэлі. З Бэрліна в·ийшоў на Дрэздын. У Дрэздыні там кончылі. І чэрэз чэтырнаццэцть дней окончылас война. І попав я в Чэхословакію. Ну там м·и, канешно, замачвалі победу, о-о. І оттуда попав ешчо в Венгрыю. З Венгрыі – ў Аўстрыю. З Аўстрыі -- ў Рум·инію. А оттуда зноў у Росею, ў Дзержынск. А оттуда вжэ домой, ў тысяча дздевэцсот шоостому годзді (году) прыехаў домой, попаў, шэсьць лет пробуў. Прышоў оттуда з арміі і пошоў у колхос3. У колхозі роботав строіцтелем. О. Все стройкі строілі. Покуда пошоў на пенсію. І на пенсіі шчас ужэ, дожываю. Ужэ восімьсят чэцверты годт.
[РКФ] А можа вам запамятаўся які выпадак цікавы?
[МКФ] Ну, война, то ж... Стоіш, ждздеш, стрэляеш. Команду подасьць тобе – я стрэляю. Я сам буў навоччыком, роботав – стрэляў з пушкі.
[РКФ] А якое ў вас было званне?
[МКФ] Ефрэйтор, старшы сержант, ц·і это, старшы салдат.
[РКФ] А колькі вы закончылі класаў?
[МКФ] Чътыры, чътыры ў школі класы.
[РКФ] А можа памятаеце, якая раней школа была, як вы вучыліся?
[МКФ] А яка школа була... – сем класоў – і ўсё.
[РКФ] А вы адразу пасля школы ў армію трапілі?
[МКФ] Не..., шчэ ў Століні вучыўса
[РКФ] А на каго вучыліся ў Століне?
[МКФ] На этого..., на строіцтеля. А потом с тудова, с Століна, забралі ў Росею, ў тысяча дздев·эцсот сорок пэрвом году.
[РКФ] А вось вы яшчэ расказвалі, былі ў Венгрыі.
[МКФ] Там жэ служыш у арміі. У город езьдздіў, у Будапэшт. У Аўстрыі – у Вену.
[РКФ] А можа раскажаце што пра тых людзей, як яны адносіліся да вас?
[МКФ] У Венгрыі неважно. У Аўстрыі лучшэ. А ў Чэхословакіі само лучшэ. Тые людзді добрэ односіліс: кідалі цвэтамі, канфетамі, як м·и прыехалі до йіх. А немцоў вэлі, то плююцть на йіх, пленных немцов.
Пасля размовы з Кірылам Фёдаравічам да нас далучыліся яшчэ тры жанчыны.
[САК] Раскажыце, калі ласка, пра вашу царкву: колькі ёй гадоў, калі была пабудавана?
[ПНА] Сто год ёй, нав·эрно.
[СГК] Сто год ўжэ було тры годы назат.
[ММР] Не чотыры, а годоў тры нав·эрно.
[ПНА] Годоў тры: я ўжэ жыла ў гэтой хатчі.
[САК] Нядаўна было свята Купалле. Раскажыце, калі ласка, як яго святкавалі ў вашай вёсцы і пры вашай маладосці?
[СГК] Ў молодостці не святковалі.
77 👁