К.Ф. Руц
ДЫЯЛЕКТНЫ МАТЭРЫЯЛ З ВЁСКІ БЕЛАВУША СТОЛІНСКАГА РАЁНА БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ
Вёска Белавуша – цэнтр сельсавета. Знаходзіцца яна за 8 км ад г. Століна, на левым беразе р. Гарынь. За 2,5 км на ўсход ад вёскі размешчана старадаўняе гарадзішча Хотамель. У мінулым вёска Белавуша, як і большасць суседніх вёсак (Беражное, Манькавічы, Харомск і інш.), знаходзілася на правым беразе р. Гарынь. Потым яны перасяліліся на левы бераг. Мясцовыя жыхары тлумачаць гэта наступным чынам. У час веснавых паводак р. Гарынь затапляла вёскі. Вада стаяла прыкладна да сярэдзіны мая, што вельмі перашкаджала правядзенню земляробчых работ, у тым ліку і на прысядзібных участках. Левы ж бераг ракі быў высокі, і людзі перабраліся туды.
Першае ўпамінанне пра вёску Белавуша адносіцца да 1536 года. У перыяд Вялікага княства Літоўскага ў XVI-м стагоддзі вёска была ўжо адзначана на геаграфічнай карце як Белагуша. Зараз таксама яе так называюць мясцовыя жыхары і жыхары суседніх вёсак. З 1569 г. вёска ў складзе Рэчы Паспалітай, з 1795 г. – у складзе Расіі. У розныя часы вёска належала магнатам Ранцэвічам, Апанасевічам, Радзівілам, Тышкевічам.
Вёска даволі вялікая: паводле перапісу 1959 г. у ёй налічваўся 2831 жыхар, у 1980 г. – 3317 жыхароў, а на 01.01.2002 г. – 1007 двароў і 2951 жыхар.
Матэрыял, які публікуецца, запісаны на магнітафонную стужку ў жніўні 2007 г. Расшыфраваў тэкст аўтар.
Экспларатары:
РКФ – Руц Канстанцін Фёдаравіч;
САК – Савіцкая Алена Кірылаўна.
Інфарматары:
МКФ – Мельнік Кірыл Фёдаравіч (83 гады);
ММР – Мельнік Марыя Рыгораўна (58 гадоў);
ПНА – Пінчук Наталля Андрэеўна (34 гады);
СГК – Сенькавец Ганна Кірылаўна (58 гадоў).
[РКФ] Добры дзень, Кірыл Фёдаравіч. Раскажыце, калі ласка, пра сябе: калі нарадзіліся, пра свой жыццёвы шлях.
[МКФ] [Нарадзіўся] Тысяча дздевэцсот дваццэцть чэцвёртого года, двацатого фэвраля.
[РКФ] А як вы трапілі на вайну?
[МКФ] Я ёхаў у Росёю, ў сорок пэрвом году, ў маі месяцы, і работав, заехав там, на военном заводздзі, робів снарады і міны. А потом там случай буў. Ішлі мы з завода. Й началас война. І попав я ў армію. І там пошоў ужэ ў арміі на фронт;
79 👁