К.Ф. Руц ДЫЯЛЕКТНЫ МАТЭРЫЯЛ 3 ВЁСКІ БЕЛАВУША СТОЛІНСКАГА РАЁНА БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ Вёска Белавуша - цэнтр сельсавета. Знаходзіцца яна за 8 км ад г. Століна, на левым беразе p. Гарынь. За 2,5 км на ўсход ад вёскі размешчана старадаўняе гарадзішча Хотамель. У мінулым веска Белавуша, як i большасць суседніх вёсак (Беражное, Манькавічы, Харомск i інш.), знаходзілася на правым беразе p. Гарынь. Потым яны перасяліліся на левы бераг. Мясцовыя жыхары тлумачаць гэта наступным чынам. У час веснавых паводак р. Гарынь затапляла вёскі. Вада стаяла прыкладна да сярэдзіны мая, што вельмі перашкаджала правядзенню земляробчых работ, у тым ліку i на прысядзібных участках. Левы ж бераг ракі быў высокі, i людзі перабраліся туды. Першае ўпамінанне пра вёску Белавуша адносіцца да 1536 года. У перыяд Вялікага княства Літоўскага ў XVI-м стагоддзі вёска была ўжо адзначана на геаграфічнай карце як Белагуша. Зараз таксама яе так называюць мясцовыя жыхары i жыхары суседніх вёсак. 3 1569 г. вёска ў складзе Рэчы Паспалітай, з 1795 г. - у складзе Pacii. У розныя часы вёска належала магнатам Ранцэвічам, Апанасевічам, Радзівілам, Тышкевічам. Вёска даволі вялікая: паводле перапісу 1959 г. у ёй налічваўся 2831 жыхар, у 1980 г. - 3317 жыхароў, а на 01.01.2002 г. - 1007 двароў i 2951 жыхар. Матэрыял, які публікуецца, запісаны на магнітафонную стужку ў ж ніўні 2007 г. Расшыфраваў тэкст аўтар. Экспларатары: РКФ - Руц Канстанцін Фёдаравіч; CAK - Савіцкая Алена Кірылаўна. Інфарматары: МКФ - Мельнік Кірыл Фёдаравіч (83 гады); MMP - Мельнік Марыя Рыгораўна (58 гадоў); ПНА - Пінчук Наталля Андрэеўна (34 гады); СГК - Сенькавец Ганна Кірылаўна (58 гадоў). [РКФ] Добры дзенЬу Кірыл Фёдаравіч. Раскажыце, калі ласка, npa сябе: калі нарадзіліся, пра свои жыццёвы шлях. [МКФ] [Нарадзіўся] Тысяча дзд евэцсот дваццэцть чэцвёртого года, двадцатого фэвраля. [РКФ] А як вы трапілі на вайну? [МКФ] Я ёхаў у Росёю, ў сорок пэрвом году, ў маі месяцы, i работав, заехав там, на военном заводзді, роб чв снарады i мшы. А потом там случай буў. Ішлі мы з завода. Й началас война. I попав я ў армію. I там пошоў ужэ ў арміі на фронт
Дадатковыя словы
годў
5 👁