С.І. Фацеева
НАЗВЫ СВЯТ У ТРАДЫЦЫЙНЫМ НАРОДНЫМ КАЛЕНДАРЫ
УСХОДНЯГА І ЗАХОДНЯГА ПАЛЕССЯ
Традыцыйны народны каляндар – неад'емная частка духоўнай спадчыны народа. Ён вызначае не толькі сістэму звычаяў і абрадаў, гаспадарчую і бытавую дзейнасць нашых продкаў, але і акрэслівае пэўныя формы існавання фальклору. Таму збор назваў і складанне агульнага народнага календара, агляд яго асаблівасцей, даследаванне семантыкі назваў свят і звязаных з імі традыцый маюць важнае значэнне як у галіне фальклору, этнаграфіі, так і лінгвістыкі. Найпаўнейшы запіс свят, прысвяткаў, звычаяў, гульняў, прыкмет і іншых структурных адзінак каляндарнай абраднасці дае магчымасць выразна ўявіць беларускі народны каляндар як цэласную сістэму. Моўныя адзінкі народнага календара адлюстроўваюць дыялектныя асаблівасці і спалучаюць у сабе царкоўныя па паходжанні і народныя (часам язычніцкія) назвы.
Даследчыкамі славянскай традыцыйнай культуры (этнографамі, фалькларыстамі, дыялектолагамі) назапашаны багаты фактычны і аналітычны матэрыял па праблеме функцыянавання назваў свят, іх абраднасці і распаўсюджанасці на пэўнай тэрыторыі. У апошні час з'явіўся шэраг публікацый у выглядзе артыкулаў, слоўнікаў, што сведчыць пра распрацаванасць факталагічнай базы народнага календара. Разам з тым гэты матэрыял застаецца амаль не вывучаным з семантычнага пункту гледжання, г. зн. з боку не проста яго абрадавага зместу, але і заключаных у календары сэнсаў, адлюстраваных у ім уяўленняў пра свет і чалавека. Практычна невядомым застаецца і моўны аспект вывучэння календара. Таму ўзнікае неабходнасць комплекснага этналінгвістычнага апісання матэрыялу, якое ўключала б моўную (дыялектную) характарыстыку каляндарнай лексікі, семантычныя і граматычныя асаблівасці назваў свят, а таксама заканамернасці іх тэрытарыяльнага размяшчэння.
Крыніцамі фактычнага матэрыялу для дадзенага артыкула сталі працы: «Беларускі народны каляндар» А. Лозкі, «Тураўскі слоўнік», «Полесский народный календарь» С. М. Толстой, а таксама запісы, узятыя з дыялекталагічнага архіва кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка.
Лексічны аспект вывучэння назваў традыцыйных народных свят раскрывае іх семантыку, варыянтнасць значэнняў, ужывальнасць, суадноснасць з канкрэтным днём. Пры значным агульным фондзе палескіх назваў свят могуць быць вылучаны найменні, якія замацаваны за пэўнымі тэрыторыямі ўнутры Палесся і супрацьпастаўленыя іншым назвам з тым жа значэннем. Народны каляндар, сістэма звычаяў і забарон могуць мець шэраг варыянтаў, таму межы распаўсюджанасці той ці іншай назвы з'яўляюцца адноснымі.
Для аднаго і таго ж свята існуюць некалькі назваў, кожная з якіх стала традыцыйнай у народных гаворках на асобных тэрыторыях або ў пэўных вёсках. У агульным значэнні "свята" на Палессі ўжываюцца дзве лексемы: празнік і свята. Яны могуць выступаць як паралельныя, аднак у некаторых мясцовых традыцыях іх
78 👁