Намінатыўная зона складаецца з лемы і алонімаў: Васили (Васильво, Васильки)... [4, с. 43]; Дѣвники (Девятники)... [4, с. 88]. У зону тлумачэння ўваходзяць дэтэрмінатыў і інфармацыя пра лакалізацыю аб'екта: Цеслево д. Др... [4, с. 303]. Толькі ў асобных выпадках Ю.Ю. Трусман прыводзіць канкрэтныя даты ўжывання тапонімаў. Зона этымалогіі ўключае мовы, з якіх, на думку аўтара, тапонім мог быць запазычаны, адпаведныя назвы ў мяркуемых мовах-донарах і іх пераклады. Пры падборы адпаведніка з іншай мовы аўтар арыентуецца выключна на фармальнае падабенства слоў: Лесина, д. Втб. лит. lyse = леха – гряда = ф. lisu полоса, лоскуть. Возможны и лат. leesa – селезенка и lehsa – зыбкое мѣсто = ф. эст. liha – мясо; ф. liiha – зыбкое состояніе; вѣтрогонъ; leijas – трясина, зыбь [4, с. 171]. Часта ў слоўнікавых артыкулах Ю.Ю. Трусман прыводзіць не толькі падобныя па гучанні словы, але і проста іншамоўныя адпаведнікі: Беды, д. лат. behda, лит. bieda, beda = бѣда, печаль, забота, страдание = ф. pinne (вм. pinte), эст. pinj – жомъ, гнеть, тѣснота, бѣда, ф. pinnehti, pinnistaa, pintää... [4, с. 7]. Так, многія беларускія тапонімы ў слоўніку маюць памылковую этымалогію. Гэта прызнае і сам аўтар працы: "Главный недостатокъ предлежащего труда – двойственность толкованій многихъ названій – обусловливается отчасти неизвѣстностью ихъ первичной формы, отчасти ихъ звуковымъ сходствомъ съ различными по происхожденію словами" [4, с. 1]. Істотным лексікаграфічным недахопам працы, на наш погляд, з'яўляецца і тое, што ў паасобных слоўнікавых артыкулах Ю.Ю. Трусман замест этымалагічнай інфармацыі дае адсылку да яшчэ аднаго свайго выдання – "Чудско-Литовскіе элементы въ Новгородскихъ пятинахъ. Ч. I.": Семигоръ оз. Полоц. XVI в. См. оз. Семгеръ (въ Чудск. элем. I.) [4, с. 255]. Такім чынам, першыя лексікаграфічныя выданні па тапаніміцы, у якія ўключаўся беларускі анамастычны матэрыял, вызначаліся, у пэўным сэнсе, бессістэмнасцю і суб'ектыўным падыходам аўтараў як да стварэння наменклатуры, так і да апісання онімнай лексікі. Тым не менш, важна адзначыць той факт, што ў гэтых выданнях была сабрана і ўведзена ў навуковы ўжытак значная колькасць беларускіх тапонімаў, якія да гэтага часу не былі сістэматызаваны і апрацаваны. Літаратура: 1. Барсовъ, Н.П. Географический словарь русской земли / Н.П.Барсовъ. – Вильна: Типографія А.Сыркина, 1865. 2. Лемцюгова, В.П. Дасягненні і перспектывы / В.П.Лемтюгова // Актуальные вопросы славянской ономастики: материалы II Междунар. науч. конфер. "Славянская ономастика в ареальном, этимологическом и хронологическом
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁