имѣніе, село, нива, река, урочище и проч." [3, с. XII]. Таксама ў зону тлумачэння ўваходзяць звесткі пра лакалізацыю аб'екта: "где лежитъ (въ какой волости, округѣ, поветѣ, воеводствѣ и пр.)" [3, с. XII], з якімі найбольш вядомымі для дадзенай мясцовасці геаграфічнымі аб'ектамі мяжуе, які мае памер.
Алькія, нива (на 1/4 бог. с. ж.) въ им. Драбукштахъ, Повонден. в... [3, с. 4];
Миколаишки, им. (11 ув. 17 мор. И 9 пр.) въ Видуклев. в., между речками Ольсою и Ольсойтемъ... [3, с. 106].
Спарадычна пры апісанні тапонімаў І.Я. Спрогіс выкарыстоўвае цытаты з актавых кніг:
Воболя, рѣчка въ Корлян. в., чр. нее "гостинецъ великій, новый, отъ посады Корлянское до места Крожского", IV, 202... [3, с. 57].
У зону крыніц матэрыялу аўтарам уключаны рымскія лічбы, што указваюць на актавыя кнігі, і арабскія, што ўказваюць на адпаведныя акты.
Войненскій дворецъ, въ им. Вишневѣ, Ошмян. повета, VI, 93 [3, с. 41].
Аманімічныя тапонімы І.Я. Спрогіс падае ў адным артыкуле пад агульнай лемай:
Кибортишки, село въ Вилен. в., надъ р. Равданою, въ им. Понѣемоне, II, 140; лѣсъ на границѣ именій Велены и Равданъ, 27, 91 [3, с. 133].
Як ужо адзначалася вышэй, "Географическій словарь Жомойтской земли XVI столѣтія" І.Я. Спрогіса становіцца не толькі важнай напрацоўкай для літоўскай лексікаграфіі, але і адной з крыніц, на аснове якіх Ю.Ю. Трусман стварае першы выключна беларускі тапанімічны слоўнік "Этимологія мѣстныхъ названій Витебской губерніи" [4]. У прадмове да слоўніка аўтар піша: "Мѣстныя названія въ Литвѣ заимствованы мною исключительно изъ труда Спрогиса..." [4., с. 1].
"Этимологія мѣстныхъ названій Витебской губерніи" ўтрымлівае назвы населеных пунктаў Віцебскай губерні, сабраныя з трох крыніц: "Писцовыхъ книг VI в.", "Списка населенныхъ мѣстъ Витебской губерніи" і "Карты Генеральнаго Штаба". Праца Ю.Ю. Трусмана ўключае выключна астыонімы, камонімы, лімнонімы і патамонімы. Мікратапонімы ў ёй адсутнічаюць: "За неимѣніем источниковъ, названія большинства ненаселенныхъ пунктовъ (которыя впрочемъ нерѣдко тожественны съ названіями населенныхъ мѣст), каковы: сѣножати, грунты, нивы, поля, земли, пустоши и тому подобныя урочища, отсутствуютъ въ немъ" [4, с. 1]. Мэтай сваёй працы Ю.Ю. Трусман паставіў вызначэнне этымалогіі беларускіх тапонімаў і як вынік – складанне "дагістарычнай" этнаграфічнай карты.
Мегаструктура слоўніка – аўтарскае "Предисловіе", "Сокращеніе названій уѣздовъ" і слоўнікавы корпус, які ўключае больш за 6500 слоўнікавых артыкулаў.
Макраструктура выдання – стандартная. Слоўнікавыя артыкулы размяшчаюцца ў алфавітным парадку. У адрозненне ад ранейшых лексікаграфічных прац па анамастыцы, алфавітны прынцып паслядоўна вытрымліваецца ва ўсім выданні.
Мікраструктура слоўніка ўключае намінатыўную і этымалагічную зоны, а таксама зону тлумачэння.
79 👁