А.А. Крывіцкі ПАШЫРЭННЕ НАЗВАЎ ТЫПУ ХВОЯ І ТЫПУ САСНА Ў ГАВОРКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ІХ ПАХОДЖАННЕ* У беларускім літаратурным маўленні характэрнае для лясоў краіны дрэва, якое ўтварае і вызначае бары, выступае пад назвамі хвоя і сасна. Гэтыя назвы разам з вытворнымі ад іх варыянтамі абазначэння дрэва лічацца як бы роўнымі па сваіх анамасіялагічных правах. Назва хвоя ці назвы тыпу хвоя вылучаюцца толькі сваёй уяўнай большай беларускай самабытнасцю па структурна-семантычнай прыродзе, чым назвы тыпу сасна. Таму што такая ў літаратурнай мовы дыялектная спадчына. І літаратурнае маўленне, і адпаведныя слоўнікавыя моўныя ўстанаўленні лічацца з гэтым. Назвы хвоі ў гаворках беларускай мовы па іх разнастайнасці і пашырэнні даследаваліся па праграме “Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак” (ЛАБНГ). Пракартаграфаваныя лінгвагеаграфічныя матэрыялы паказваюць, што для гаворак беларускай мовы характэрны як традыцыйныя мясцовыя два асноўныя тыпы назваў гэтага хваёвага дрэва [1]. Прынамсі, назвы тыпу хвоя і назвы тыпу сасна. Але выступаюць яны ў мясцовым ужыванні не паралельна, як у літаратурнай мове. Кожны з іх належыць розным дыялектным групам гаворак беларускай мовы. Назвы тыпу хвоя як традыцыйныя з’яўляюцца мясцовай прыналежнасцю або ўласнай анамасіялагічнай асаблівасцю гаворак паўднёва-заходняга дыялекту і наогул гаворак паўднёвага захаду Беларусі. Найбольш тэрытарыяльна вядомым у паўднёва-заходніх гаворках з’яўляецца найменне ў лексічнай выяве хвоя. Рэгіянальна абмежаванае ў межах назвы тыпу хвоя — моўны абшар Гродзеншчыны і заходняга Палесся — гэта перш за ўсё хвойка. Найменне выступае тут не як памяншальная словаформа, а як звычайная намінацыйная адзінка (падобна як елка, ёлка). Гэта і мадыфікаванае суфіксальна ўтварэнне хваіна, якое характэрна для поўдня Міншчыны (Случчына і яе наваколле) і для гаворак заходняга Палесся (фанет. і фаіна, Брэсцкі р-н). Адзначаны таксама хваіна (у гаворках на паўночным захадзе і спарадычна ў іншых месцах), хвая (фанет. хвъя, Мёрскі р-н), хвойіна (Чавускі р-н). У рэгіянальных слоўніках падаюцца яшчэ і такія формы з назвы тыпу хвоя, як хвой, хваяк і хвайня (Брэсцкі р-н) [2]. У адрозненне ад гаворак паўднёвага захаду Беларусі ў гаворках паўночнага ўсходу пануюць ва ўжыванні назвы тыпу сасна. Амаль агульнапашыраным абазначэннем хвоі з’яўляецца тут лексема сасна (фанет. сысна). Толькі ў заходняй частцы гаворак паўночнага ўсходу ў межах паўночна-заходняй *Да Тлумачальнага атласа мясцовай назватворчасці.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁