Старонка 142
◀ / 381 ▶
З кулька ў дзяружку. Золатам дарога пасцелена каму (добра шанцуе ў жыцці каму-небудзь, спадарожнічаюць поспехі). З печы ў боты скокнуць (пра вельмі спрытнага, лоўкага ў справах чалавека). З сынам сварыся – на печ кладзіся, а з зяцем сварыся – за клямку бярыся (або дзяржыся). Зэдлік лаве падчыняіцца. Каб ня клін, каб ня мох, то і цісляр бы здох. Каждая зязюлька пра сваё кукуіць. Калі зімой не перамерзнеш, то й летам не сагрэешся. Калі салам абмазаць, то за ноч кот з'есць. Калі так, ператакаваць ня будзем. Калі шанцуіць, то й Халімон танцуіць. Кій на кій завадзіць, абед на абед – не. Кісляк лытку памачыў (пра пракіслую яду, часцей пра суп). Круціць мітулямі (паводзіць сябе няшчыра, абманваць). Лезці на лес (асмельвацца пярэчыць каму-небудзь). Лепі не даеўшы, ды спакойна пасядзеўшы. Лягла не клята, устала не мята, устрахнулася і пашла. Ляцець на нож (ісці на рызыку ў чым-небудзь). Матчыны рукі заўсягды мяккія. Мех ячменю палкай малоцяць усемярых. Мёдам на душу! (пажаданне смачна і з карысцю з'есці, выпіць што-небудзь). Мыслі за морам, а смерць за плячмі. На ім косці іграюць. На пешага арла і сарока з колам. На сонца пальцам не паказывай. Наступіць на яе ступеньку (спадабацца ёй). На ціхага вецер навеіць, а радзівы сам набяжыць. Не кайся, рана ўстаўшы, маладым жаніўшыся. Не маніся, а Богу маліся. Не рабі другому, што ня люба самому. Не так страшна смерць, як яе прылады. Не ўгаворыш дзіця жыватом. Ні вусоў, ні барады – як чорт малады. Ні за хны. Новае сітца – пакуль навісіцца, а старое пад печай валяецца. Ну і нос: чорт семярым нёс. Ну й мужыкі пашлі: усемярых аднаго петуха біць будуць. Ня думай, як думаецца, а думай, як давядзецца. Нялёгка з печы ў боты скокнуць. Ня тут гукана. Пакідай слова на дабрыдзень. Папраў казе хвост. Пасудзіўшы, і бацьку ў лоб можна стукнуць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 381 ▶