ПААБМАКАЦЬ зак. Вымакнуць. Дак вы ждалі i датузаліса там, пакуль паабмакалі, што рубца не было сухого.
ПААПШМОРГВАЦЬ зак. Сашморгаць. 3 маркоўкі лапачкі паатиморгваю, што вырываю, i ўсе сякеркаю перасяку, i курам.
ПАВЫВАРОЧВАЦЬ зак. Вывернуць унутранай часткай наверх. Бацько ўзяў напільнік да вялізных дзірак панарабляў, навыварочваў іх, a Куцік добрую тарку зрабіў.
ПАВЫКУПОЎВАЦЬ зак. Выкупіць. Павыкупоўваюць цяпер i дачы, i землі.
ПАДДАЦЦА зак. Паменшыць. Так паддаецца сало, калі i с сабою ўзяць, i дома есці.
ПАДКРЭПЛІВАЦЬ незак. Пакрапіць з усіх бакоў. Я етым насосам дак трошкі знізу i зверху лісты паткрэпліваю.
ПАДОЛЯЦЬ зак. Здолець. Я ўжэ i ні падолела гетаго лісціка піць таблеткі.
ПАДРАД прысл. Без разбору. Бацько есць ўсе падрат.
ПАДРУЧНЫ прым. Вельмі зручны. Падручная была каструля: я ў ёй кісель варыла i компот.
ПАЛЁМЗАЦЬ зак. Нехаця паесці. Палемзаў кабанчык трошкі i пайшоў.
ПАНАВОЖВАЦЬ зак. Шмат навезці. Яны зімачку гной цягаюць, штаблі панавожваюць.
ПАПАДПОРВАЦЬ зак. Падпароць знізу. У мяне такая палачка востра, я папатпорваю ўсе, перамяшаю, пойду камбікорму вазьму патсыплю.
ПАПАДРАСТАЦЬ зак. Падрасці. У Тамары хлопцы ўжэ пападрасталі, дак яны памагалі сянаш вазіць.
ПАПЕРАСЦІРВАЦЬ зак. Перамыць. Я палаценцэ пасцірала, кажэ Феня, а нявестка ўсе паперасцірвала.
ПАПРЫБІРАЦЦА зак. Прыбраць збажыну с поля. Уле тку мыты болъшу чась на полі, а як папрыбіраецца с поля пашня - тады ў будынак.
ПАПРЫГАТАЎЛЯЦБ зак. Падрыхтаваць. Я папрыгатаўляла ўсе: i плёнку гэту жыто жаць.
ПАРУШОК м. Парушынка. Цяпер я папрэбувала парушок выняць з глаза, мо сілы н 'та варочаць языком кругом вока ў Каці.
ПАСЛЁДШ прым. Апошні. Мы с табою дзелімса с паследнім, а ты прынесла хлеб i схавала - мама на нявестку гаманіла.
ПАТОЛЯ: даваць патолю. Даваць вольнасць. Прынясе i ён кашэль картошкі, німа чаго патолю даваць.
ПАЎДЫХАЦБ зак. Паздыхаць. Паўдыхалі вельмі быстро пацукі ад серай атравы.
ПАЎСХВАТВАЦЦА зак. Тэрмінова ўзыйсці. Мо за трое сутак i паўсхватваласа маркоўка, я воду палівала i ў латочкі.
ПАХОЖЫ прым. Падобны. Толя даўней ні быў так пахожы на брата, а счас выліты брат: i нос такі, яку брата, толькі глаза святлейшые.
ПАЧУЖАЦЦА зак. Стаць чужымі. Пачужаліся плямяннікі, а раней былі, як мае дзеці, асобянно Mima
Дадатковыя словы
падрўчны
36 👁