тры, чатыры трубкі мае, кужалю многа - то ужо богатая инвеста. Труба - дзве тры сцяны, труба большая, харашо выбелена, скручана... " (Ашмянскі р-н, 4). 5. Адбельванне палатна АДБЁЛЬВАЦЬ (НА СОНЦЫ) - адбельванне льнянога палатна. "Вясной якое тонкое, с харошага льна, так адбелівалі возле рэчкі, вадой палівалі" (Смаргонскі р-н, 4); "Бялілі на сонцы. У нас равок быу, там вада. Во халсціну намочыш, высахне - апяць намочыш. I на расе ноччу пакідалі" (Смаргонскі р-н, 1); "Як вытчам, знімем з красен, тады беляць, сарочка ж каб бела была, каб хороша. У воду усадзіш, у рэчку, гэты кужаль, i на болота, Усё болота засцелім - беліш палатно" (Мастоўскі р-н, 6); "Адбельвалі летам. Раскладалі на траве, сонца бяліла" (Дзятлаўскі р-н, 1); "А бялілі лян - на балоце слалі, i мачылі, вясною. Иаткуцъ, насцелюцъ дзе на грудку, дзе вада. Паляжыцъ у вадзе, а тады сцелюцъ яго на балоцечко " (Мастоўскі р-н, 7). АДБЁЛЬВАЦЬ (ЛУГАМ) - адбельванне льнянога палатна "лугам, у лузе". "Рабілі луг i замочвалі ў цэбры палатно на суткі, трэба было вымыць, потым выпірыць пранікам, каб сышла чорная вада, заслаць на траву i сушыцъ" (Дзятлаўскі р-н, 4); "Навараць чыгун бальшы, туды кусок палатна, i кіпяціцца. Выкяпіціў, папаласкаў, павешаў, обратна туды так eo (несколькоразоў)" (Ашмянскі р-н, 1). АДХОД РУДЬІ - працэс адбельвання льнянога палатна, таксама i "выбяліць руду" (Дзятлаўскі р-н, 8). ВЫБЕЛІЦЬ ПАЛАТНО - адбяліць. "I як выбеліцца кашулька — хоць у вуха лажы, мяканькая, такая прыятная, беленькая-беленькая" (Астравецкі р-н, 1). ЛУГ, ЛУХ - адвар дравеснага попелу, попел, завараны кіпенем. Выкарыстоўвалі для адбельвання палатна, мыцця бялізны, прамывання валасоў. "Даўней не было ні шампуняў, ні мыла, рабілі луг, з бярозавай залы, бярозавы луг. Лажылі на кадушка трапку полотняную, тады - вядро, ці поўвядра залы, а тады кіпятку. I там проз эту залу яна прерацякае. Вот сягоння баня ў нас будзецъ, нясём у баню. I ўсе спрашываюцъ - У цябе лух/г ёсць? - Ёсць! -Дасі мне галаву памыцъ? I гэтым вядром дзеляцца i усе галаву мыюць. Гэтым лугам... жанчыны бяллё мылі. Замачывалі ў гэты луг. Тады - пранікам, мачаюць, варочаюць i бьюць, i так вымывалі бяллё" (Смаргонскі р-н, 1); "Луг самы лепты альшыновы, бярозавы" (Зэльвенскі р-н, 5); "Вада, тады попел усыпеш, залы, i быў луг, намачыш (палатно) у гэты луг. Абвяжам якую пасуду, тады засцелім саломкі троха, тады попелу посыпем i тады заліваем кіпятком, так эта палатно так харашо мылася, так будзь здароў" (Ашмянскі р-н, 6). ПАЛАТАЦБ - выпаласківаць бялізну. "Варылі залу, попел Заварывалі, i гэту вадічку сцэджвалі, i тады лажылі маткі (нітак), у печ пхалі i тады насілі палатаць, i намароз выкідалі" (Мастоўскі р-н, 7). ВАЛАК, ВАЛОК, КАЧАЛКА - прыстасаванне для качания бялізны. "Такую белага палатна сарочку, не уцюгом, а качалкай, валак такой - як дасць, як дасць мяккая, белая, як сцякло" (Смаргонскі р-н, 1); "Качалі валком" (Ваўкавыскі р-н, 8). ПРАНІК - драўлянае прыстасаванне для мыцця бялізны, аббівання галовак льна i інш. "Панясеш на рэчку, пранікам выпярыш " (Смаргонскі р-н
Дадатковыя словы
лухіг
10 👁